• 1

    Тэатр Янкi Купалы

    Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы — найстарэйшы беларускі тэатр, знаходзіцца ў Мінску. У складзе тэатра дзейнічаюць дзве сцэны: галоўная (вул. Энгельса, д. 7) і малая (вул. Энгельса, д. 12). Мастацкі кіраўнік тэатра: Мікалай Пінігін (з 2009 года). Сярод шырокай рэпертуарнай палітры, якая ўключае і сучасныя п'есы, і жанравыя пастаноўкі, рускую і замежную класіку, асаблівую ролю іграе нацыянальная драматургія, на аснове якой створаны лепшыя спектаклі тэатра. Імёны выдатнага беларускага пісьменніка Васіля Быкава, драматургаў Андрэя Макаёнка, Івана Чыгрынава, Мікалая Матукоўскага, Аляксея Дударава ўвайшлі ў гісторыю Купалаўскага тэатра. Заснаваны ў верасні 1920 года намаганнямі першага мастацкага кіраўніка Фларыяна Ждановіча. Тэатр імя Янкі Купалы на працягу многіх гадоў паспяхова захоўвае найлепшыя дасягненні айчыннага тэатральнага мастацтва, а таксама спалучае традыцыйныя каштоўнасці з устаноўкай на няспынны мастацкі пошук і творчы эксперымент. Рэпертуар тэатра налічвае каля 25 пастановак розных жанраў і форм паводле п’ес айчынных класікаў, а таксама сучасных аўтараў, дзеля чаго актыўна супрацоўнічае з найлепшымі драматургамі, мастакамі і рэжысёрамі.

РЭГІСТРУЙ УЛАСНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА

Прываблівай беларускіх спажыўцоў беларускасьцю. Пазначай узровень падтрымкі беларускай мовы, і атрымлівай удзячный сэгмент сталых пакупцоў.