• 1

    Salateira у “Dana Mall”

    Salateira - гэта сетка fast-healthy рэстаранаў італьянскай і міжземнаморскай кухні з прынцыпам свабоднага выбару інгрэдыентаў. Мы прапануем самыя вытанчаныя і свежыя стравы, зробленыя з высакаякасных інгрэдыентаў па ўмераным кошце. Мы прапануем атрымаць асалоду ад дзіўных водараў італьянскай кухні: сакавітыя салаты, арыгінальныя пасты, натуральныя сандвічы, сапраўдныя равіолі і далiкатныя крэм-супы ў дзіўна вялікіх порцыях па вельмі разумным кошце. У гэтым кафэ з вамі першымі павітаюцца па-беларуску!

  • 2

    Salateira у “Gallery Minsk”

    Salateira - гэта сетка fast-healthy рэстаранаў італьянскай і міжземнаморскай кухні з прынцыпам свабоднага выбару інгрэдыентаў. Мы прапануем самыя вытанчаныя і свежыя стравы, зробленыя з высакаякасных інгрэдыентаў па ўмераным кошце. Мы прапануем атрымаць асалоду ад дзіўных водараў італьянскай кухні: сакавітыя салаты, арыгінальныя пасты, натуральныя сандвічы, сапраўдныя равіолі і далiкатныя крэм-супы ў дзіўна вялікіх порцыях па вельмі разумным кошце. У гэтым кафэ з вамі першымі павітаюцца па-беларуску!

  • 3

    ДЭПО

    У меню «ДЭПО» прадстаўлена больш за 30 відаў бліноў. Столькі не прапануе ніводная іншая ўстанова падобнага роду ў нашым горадзе. Ніводны знаток мінімалізму не пройдзе міма «ДЭПО». У кафэ пераважаюць белыя і чорныя колеры, драўляная мэбля, што надае непаўторны антураж. На адной са сцен намаляваны трамвай, які праводзіць паралель з вуліцай Кастрычніцкай, дзе знаходзіцца кафэ. Уладальнікі запэўніваюць, што стыль кафэ - сусветны трэнд, які толькі пачынае прыходзіць у Беларусь.

  • 4

    ДЭПО #2

    Новая блінная размясцілася ў самым жарале тусовачнага дыстрыкту Менску – у Верхнім горадзе, дзе насычанасць культурных падзей у выходныя перавышае шчыльнасць звычайнага гарадскога свята. На кожным павароце завілістых вуліц можна ўліцца ў нечаканы дзвіж ці махануць у стылі «а давай!» чаго-небудзь моцнага.

  • 5

    Лаўка

    «Лаўка» — міні-кафэ ад заснавальнікаў кафэ ENZO і ежа/бар «ДЭПО». Тут прапануюць самы вялікі асартымент аўтарскіх сэндвічаў у Мінску (усяго больш за 25 відаў), таксама можна скласці свой уласны сэндвіч, выбраўшы для яго любімыя інгрэдыенты. Галоўныя перавагі «Лаўкі» заключаюцца ў кругласутачным рэжыме працы і дэмакратычных цэнах. Кафэ знаходзіцца на знакамітай вуліцы Кастрычніцкая. Заказ можна браць на месцы і на вынас. Атмасфера Інтэр’ер кафэ «Лаўка» выканан у цёплых танах з элементамі, стылізованымі пад даўніну. Акцэнт у дызайне зроблен на ручны роспіс з гарадскімі матывамі Мінска 1885-х гадоў. Атмасфера ў кафэ спакойная і па-хатняму ўтульная. Кухня У меню кафэ «Лаўка» прадстаўлена еўрапейская кухня, а менавіта вулічная ежа. Тут можна паспрабаваць сэндвічы, ролы, хот-догі, паніні, а таксама дэсерты. Усе блюда гатуюцца па аўтарскім рэцэптам. Сярод найбольш папулярных «Сэндвіч з курыцай», «Сэндвіч з сёмгай», а таксама «Сэндвіч з індычкай і салатам Капрэзэ». Алкаголя ў кафэ няма. Напоі прадстаўлены ў асноўным кавай. У вялікім асартыменце як класіка, так і нетрывіальныя напоі: шакаладны капучына, латэ па-кастрычніцкі, раф-кава і цытрусавы раф. «Лаўка» — самыя смачныя сэндвічы i кава ў горадзе на месцы і на вынас 24 гадзіны ў дзень.

РЭГІСТРУЙ УЛАСНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА

Прываблівай беларускіх спажыўцоў беларускасьцю. Пазначай узровень падтрымкі беларускай мовы, і атрымлівай удзячный сэгмент сталых пакупцоў.