• 1

    DrevA - мыла ручнога вырабу

    Мыла ручнога вырабу. Розная тэматыка і накірункі (сувенірнае мыла, касметычны накірунак, вясельныя банбаньеркі, мыла-візіткі і г.д.) Кампазіцыі, кошыкі-наборы для падарунка, індывідуальны падбор мыла для кожнага). Мы робім прыгожае і карыснае - даступным! Мыла можна набыць напрамую ў вытворцы (у тым ліку і каб атрымаць "зніжку за мову") - толькі тэлефануйце трошку загаддзя, а таксама ў крамах Мой Модны Кут і Дарэчы (шукайце на say.by).

  • 2

    Рамесьнік Рымша

    "Сапраўдны Герб для офіса і ў кожную хатку". Нажаль, мала ў якіх кабінэтах вісіць сапраўдны Герб - звычайна, людзі вешаюць т.зв. "капусту". За ўвес час я бачыў Пагоню на сьцяне ў выглядзе Герба толькі ў аднаго чалавека. Натуральна, я вырашыў выправіць гэткі прагал. Трохі гісторыі: Першаўзор гэтае шыльды я купіў гадоў семь таму. Ён быўзроблены ў 1993 годзе на замову Незалежнае Беларусі дзеля шыльдаваньня ўсіх памежных слупоў абапал межаў нашае краіны. Але пасьля быў 1994 год, і гэтыя шыльды так і ня трапілі на памежныя слупы, - паўсюль навешалі "капусты". Мару, што на стагоддзе БНР мы абшыльдуем і свае кабінэты, і нашыя хаткі НАШЫМ ГЕРБАМ. Таму і зрабіў і Герб, і, як напамін - трафарэт "Сапраўдны Герб для офіса і ў кожную хатку". Гэта выдатны падарунак і таму дырэктару, хто яшчэ не мае ў сваім кабінэце Герба, і ў хатку сябра. За якасьць ня сорамна. Кошты для ручное працы - проста нікчэмныя.

РЭГІСТРУЙ УЛАСНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА

Прываблівай беларускіх спажыўцоў беларускасьцю. Пазначай узровень падтрымкі беларускай мовы, і атрымлівай удзячный сэгмент сталых пакупцоў.