• 1

    НВК "Тэхналогія"

    Навукова-вытворчы кааператыў “Тэхналогія” заснаваны ў 1988 годзе. Асноўныя кірункі дзейнасці – кнігавыданне (навуковыя, навукова-папулярныя, даведкавыя, літаратурна-мастацкія ды іншыя выданні на мовах свету) і паліграфічная дзейнасць (выпуск кніг, брашур, бланкаў, візітовак, буклетаў, праспектаў, календароў ды інш.). Фірмовы знак “Тэхналогіі” створаны на аснове старадаўняй гравюры “Крылаты цмок” (з трактата беларускага навукоўца XVII стагоддзя Казіміра Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна з якіх – канструкцыя шматступеневай ракеты). Выкарыстанне гэтай гравюры нашай кампаніяй сімвалізуе пераемнасць традыцый нацыянальнай навукі, вытворчасці і беларускага кнігавыдання.

  • 2

    leleka.by

    Сэрвіс гатовай сумкі ў радзільню. Усё ў раддом у адным месцы с дастаўкай па ўсёй Беларусі! Раней, каб сабрацца ў радзільны дом і нічога не забыцца, трэба было страціць шмат часу: "перакапаць" не адзін форум ды сайт, каб знайсці слушную інфармацыю наконт актуальнага спісу рэчаў у радзільню, аб'ездзіць процьму крамаў і аптэк у пошуках тых самых пазіцый са спісу, змарнаваць свой час, грошы ды настрой. А ў выніку, ўсё роўна, нешта забыцца пакласці ў сваю "трывожную валізку". Цяпер мы вам прапануем вельмі зручны сэрвіс, з дапамогай якога гэтыя турботы застануцца ў мінулым. +Абірай ужо гатовую сумку. +Мяняй яе склад паводле свайго меркавання. +Альбо збірай сумку з "нуля" за 5 хвілін! +Празрыстыя кошты, толькі якасная і сертыфікаваная прадукцыя. Мы маем на мэце вырасці ў вялікую інтэрнэт-краму касметычнай, гігіенічнай і іншай прадукцыі для ўсёй сям'і, каб у адным месцы Вы мелі магчымасць заказваць усе сродкі дагляду за сабой і блізкімі.

  • 3

    МОЙ МОДНЫ КУТ

    Крама нацыянальнага адзення и сувеніраў. Тут вы зможаце «абвышываніць» сябе, сваякоў, сяброў, кватэру, машыну і г.д. У краме ёсць маленькія і вялікія памеры, прадаюцца саколкі, байкі, шапкі ды шалікі, карацей кажучы, вопратка на кожную пару года. Вы знойдзеце рэчы ўласнай вытворчасці, а таксама іншых вытворцаў, рамеснікаў і майстроў. Гэта адзенне (вышыванкі, кашулі, цішоткі, швэдры, сукенкі для дзяцей і дарослых), аксэсуары (галаўныя ўборы, торбы, заплечнікі, упрыгожанні) аўтапрылады, паліграфічная прадукцыя, канцтавары, кераміка, забавы, цацкі, скураныя вырабы, прысмакі, посуд і інш. Усе рэчы нясуць у сабе нацыянальны каларыт.

    •  
    •  
  • 4

    HAREZA

    Тавары для маленькіх беларусаў. hareza.by – гэта новы брэнд створаны адмыслова для маленькіх беларусаў і беларусачак. Тут вы можаце замовіць і набыць рэчы з беларускай сімволікай, развіваючыя цацкі, гульні, кніжкі, упрыгожванні і багата іншага. Таксама, запрашаем да супрацы рамесьнікаў і вытворцаў рэчаў для дзетак, з нацыянальным каларытам.

    •  
    •  
  • 5

    SYMBAL.BY

    Беларускія сувеніры, падарункі, адзенне і шмат прыгожых рэчаў з беларускім каларытам — увесь асартымент нашай інтэрнэт-крамы https://symbal.by/ таксама прадстаўлены ў першай афіцыйнай афлайн-краме Symbal.by на праспекце Машэрава, 18. Прадстаўнічая крама Symbal.by знаходзіцца ў самым цэнтры Мінска на праспекце Машэрава, 18 — гэта 500 метраў ад плошчы Перамогі, асобны ўваход на першым паверсе адразу з праспекта. Працуе крама штодзённа, без перапынкаў і выходных, з 10:00 да 20:00. Мы не хаваем таго, што symbal.by — гэта ўнікальная пляцоўка, якая займаецца папулярызацыяй і пашырэннем рэчаў і з’яў, якія прысвечаныя беларускай мове, культуры і гісторыі. На пляцоўцы размешчаныя рэчы, якія створаныя беларусамі і па-беларуску, дыхаюць беларушчынай, народным каларытам ды здаровым патрыятызмам. Калі вы шукаеце адметны падарунак альбо рэчы з гістарычнай, народнай і нацыянальнай сімволікай, то лепшыя працы таленавітых беларускіх майстроў для вас у адным месцы збірае symbal.by. Кантакты: +375 (29) 651-18-18 (Velcom) +375 (33) 651-18-18 (МТС) +375 (25) 651-18-18 (Life) symbalby@gmail.com Мінск, пр-т Машэрава, д. 18 (1 паверх, уваход з праспекта).

    •  
    •  

А яшчэ ў выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў
+ агучаныя размоўнікі!