• 1

    Салон Спартовых Трэнажораў

    Салон спартовых трэнажораў SSTBY на Уманскай прапануе лепшыя трэнажоры, фітнес-аксэсуары і прафесійнае абсталяванне для дома і залы. З лёгкасцю Вы зможаце падабраць тавары на любы густ: пачынаючы ад: * пальчатак * фітнес-дыванкоў * гумовых стужак заканчваючы: * бегавымі дарожкамі, * велатрэнажорамі * шматфункцыянальнымі станцыямі. Кампетэнтны персанал заўсёды гатовы адказаць на пытанні і дапамагчы з выбарам. Паспяхова працуючы на рынку СНД больш за 17 гадоў, Салон спартыўных трэнажораў пастаянна пашырае партфель брэндаў. Наведванне міжнародных галіновых выстаў дазваляе рэгулярна абнаўляць асартымент у адпаведнасці з актуальнымі тэндэнцыямі і патрабаванні рынку фітнес-індустрыі. Беларуская мова ў гэтым месцы толькі пачынаецца, але персанал зробіць усё магчымае, каб вы адчувалі сябе ўтульна і паспрабуе падтрымаць размову на беларускай. 🛒Адмыслова для тых, хто шануе родную мову, да канца верасня 2021 г. будзе дзейнічаць промакод "МЭТА" для зніжкі ў 10% на ўвесь асартымент (у тым ліку праз інтэрнэт краму).

    •  
    •  
  • 2

    Салон Спартовых Трэнажораў

    Салон спартовых трэнажораў SSTBY на Пераможцаў прапануе лепшыя трэнажоры, фітнес-аксэсуары і прафесійнае абсталяванне для дома і залы. З лёгкасцю Вы зможаце падабраць тавары на любы густ: пачынаючы ад: * пальчатак * фітнес-дыванкоў * гумовых стужак заканчваючы: * бегавымі дарожкамі, * велатрэнажорамі * шматфункцыянальнымі станцыямі. Кампетэнтны персанал заўсёды гатовы адказаць на пытанні і дапамагчы з выбарам. Паспяхова працуючы на рынку СНД больш за 17 гадоў, Салон спартыўных трэнажораў пастаянна пашырае партфель брэндаў. Наведванне міжнародных галіновых выстаў дазваляе рэгулярна абнаўляць асартымент у адпаведнасці з актуальнымі тэндэнцыямі і патрабаванні рынку фітнес-індустрыі. Беларуская мова ў гэтым месцы толькі пачынаецца, але персанал зробіць усё магчымае, каб вы адчувалі сябе ўтульна і паспрабуе падтрымаць размову на беларускай. 🛒Адмыслова для тых, хто шануе родную мову, да канца верасня 2021г. будзе дзейнічаць промакод "МЭТА" для зніжкі ў 10% на ўвесь асартымент (у тым ліку праз інтэрнэт краму).

    •  
    •  
  • 3

    Волат

    У фізкультурна-спартовым клубе «Волат» кожны ахвочы любога ўзросту, пачынаючы з 4 гадоў, можа зрабіць упэўненыя крокі на шляху да здаровага ладу жыцця, дзе няма месца алкаголю і тытуню. Дзе спорт, фізічная культура і ўнутранае развіццё гарманічна удасканальваюць чалавека. Выберыце для сябе і Вашых дзяцей занятак па душы: каратэ, кроссТрэнінг (фунцыянальны трэнінг), ММА (змяшаныя двубоі), фізічная падрыхтока дашкольнікаў. У сучасным спорце, асабліва ў двубоях, няма дробязяў, і перамогу на прэстыжным топ-турніры часцяком вызначаюць толькі нязначныя нюансы. У аснове нашых адносінаў да навучальна-трэнеравальнага працэсу ляжыць прафесійнае дачыненне да падрыхтоўкі нашых спартоўцаў, якая складаецца са спартовых зал і іх матэрыяльнага абсталявання, трэнерскага складу, трэнеравальнага рэжыму (зборы, трэніроўкі, аднаўленне) і, нарэшце, камандны дух. Пры клубе дзейнічае і кавярня, дзе можна добра падсілкавацца.

    •  
    •  
  • 4

    Школа скандынаўскай хады

    Правядзенне майстар-класаў па навучанню эфектыўнай тэхнікі скандынаўскай хады рэгулярныя групы для заняткаў скандынаўскай хадой у парку Перамогі, Мінск; Індывідуальныя трэніроўкі з інструктарам; Распрацоўка маршрутаў для трэніровак і падарожжаў; Метадычныя і матывацыйныя матэрыялы для самастойных трэніровак; Кансультацыі па выбару кійкаў пад мэты і ўмовы хады; Рамонт і сэрвіснае абслугоўванне кійкаў.

  • 5

    Фабрыка Мрояў

    Наш салон прыгажосці аказвае наступныя паслугі: - Паслугі касметычнай залы для мужчын і жанчын: апаратная касметалогія, масаж твару, догляд за скурай, чыстка твару і інш. - Паслугі манікюрнай залы для мужчын і жанчын: SPA-манікюр, апаратны манікюр, гарачы і еўрапейскі манікюр, доўгачасовае пакрыццё гель-лакам і інш. - Паслугі педыкюрнай залы для мужчын і жанчын: SPA-педыкюр, апаратны педыкюр, класічны педыкюр, парафінатэрапія і інш. - Паслугі цырульніцкай залы для мужчын і жанчын: вячэрнія і вясельныя прычоскі, касапляценне, дыягностыка і лячэнне валасоў, афарбоўванне валасоў і інш. Стрыжка, укладка, афарбоўка, камуфляж сівізны і інш. Паслугі па карэкцыі формы броваў, эпіляцыі. - Паслугі па карэкцыі фігуры: абкручванне, антыцэлюлітныя праграмы. - Васковая дэпіляцыя. Наш утульны і невялікі салон у цэнтры Менска працуе з 2001 года, разам з прафесійнымі маркамі (L'Oreal Professionаl, Anna Lotan Laboratories, Thalgo, Janssen, Thalac, Gerard's Cosmetics, Orly, Gehwol, Shellac CND) мы не адстаём ад сусветнай beauty-тэндэнцыі - выкарыстоўваем арганічную касметыку з натуральнымі эфірнымі алеямі. Прыходзьце да нас, вы самі ў гэтым пераканайцеся, а нашы выдатныя майстры з цудоўнымі рукамі, зробяць усё якасна і прафесійна, зарадзяць Вас бадзёрасцю і добрым настроем на доўгі час! Каб дакладна трапіць да аднаго з беларускамоўных майстроў - удакладняйце пры запісу.

    •  
    •  

У выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў