-
6
Кухмістр
Рэстаран беларускай і літвінскай кухні. Калі беларуская кухня – гэта ўжо ўстояны стэрэатып (сялянская кухня, пераважна Ўсходняй Беларусі, з перавагай страў з бульбы, свініны, грыбоў), тое пазначэнне «літвінская» патрабуе тлумачэнняў. Гэта кухня шляхты, гараджанаў, духавенства Вялікага княства Літоўскага, у нейкай ступені заможнага сялянства, характэрная хутчэй для паўночнага захаду Беларусі, для абвеянага тысячамі легендаў прасторы паміж дзвюма старажытнымі сталіцамі – Вільняй і Наваградкам. Зрэшты, паміж гэтымі дзвюма кухнямі няма абсалютна рэзкай мяжы, яны заўсёды ўплывалі адзін на аднаго. Прыкладам, спрадвечная праваслаўная калядная страва – Куцця – стала культавай таксама і для каталікоў Літвы і Беларусі, а літоўскія шляхецкія верашчака, кумпяк, кіндзюк трывала ўвайшлі ў меню праваслаўных беларусаў. І гэта ўзаемапранікненне працягваецца і ў нашы дні: можна сказаць, што рэстаран «Кухмістр» знаходзіцца ў самым яго цэнтры. Размаўляйце з намі па-беларуску! Цалкам беларускамоўным кліентам пры замове вячэры (ад 16-й гадзіны) прапануем 5% зніжку на нашы стравы з асноўнага меню.
-
7
Агінскі
Гарадское кафэ ў нацыянальным стылі з беларускімі стравамі ў аўтарскім чытанні. «АГІНСКІ» - прыдатнае месца як для абеднага перапынку, гэтак і для сямейнага выйсця ці рамантычнай вячэры. Дарэчы, установа належыць тым жа ўладальнікам, што і «Камяница», «Грай» і «Беларуская карчма». Кухня і меню Кухня. Грунт – гэта стравы нацыянальнай кухні з аўтарскай дапрацоўкай. Кухары карыстаюцца, галоўным чынам, мясцовымі прадуктамі. Частку страў гатуюць на пару (рачная стронга на травах), іншыя – на грылі: прыкладам, ялавічына з грыбамі. Характару стравам дадаюць соусы, прыгатаваныя па ўласных рэцэптурах. Асноўнае меню. Самыя папулярныя стравы: салата «АГІНСКІ», салата з пікантнай курыцай у малінавым соусе, судак «Нёманскі», сёмга ў мядова-гарчычнай глазуры, медальёны з ялавічыны з перачным соусам, свініна з каньячным соусам, дранікі з мовай у вяршковым соусе, фірмавы дэсерт «Паўночныя Афіны». Дзіцячае меню. Смачнае і карыснае, распрацаванае адмыслова для маленькіх гасцей: «Піражок» - катлета з індычкі з макаронамі, аўсяная каша з чарніцай і грушай, малочны кактэйль «Густ дзяцінства» і іншыя стравы. Напоі. Адменна рэкамендаваныя – настойкі на маліне і на ядлаўцовых ягадах уласнага гатавання, глінтвейны «Калядны», «Прага»). А яшчэ гарачыя грог з малінай і манга, чарнічны і трапічны тоддзі, імбірная гарбата з каньяком, журавінавы чай. Ланч. З 12:00 да 16:00 у кафэ «АГІНСКІ» дзее абеднае меню. Пададзена галоўным чынам беларуская кухня, а выбар з некалькіх страў дазваляе складаць комплексы на свой густ. Абедная прапанова абнаўляецца штодня. Таксама ланч можна ўзяць з сабой. Кожны месяц праводзяцца тыдні замежных кухняў. Інтэр'ер і магчымасці кафэ Дызайн. У кафэ, названым у гонар знакамітага кампазітара і дыпламата Рэчы паспалітай Міхала Клеафаса Агінскага, шмат адправак да нацыянальнай культуры. Гэта свяцільні з арнаментам, вялікія светлавыя пано з фатаграфіямі беларускіх выбітнасцяў, антыкварыят, сабраны з усіх канцоў Беларусі. Чырвона-чорная мэбля выканана пад замову. Бяседы. У кафэ «АГІНСКІ» можна праводзіць сямейныя святы і карпарацыйныя імпрэзы. Установу гатова змесцаваць да 60 чалавек у фармаце бяседы, з улікам камфортнага танцпляца) і да 80 чалавек у фармаце фуршэту. Тут прапануюць размаітае меню з халоднымі закускамі, парцыённымі салатамі, дзвюма падачамі гарачых страў, безалкагольнымі і алкагольнымі напоямі. Дадатковыя опцыі. Пры патрэбе супрацоўнікі кафэ зробяць дапамогу ў афармленні залы, пошуку вядоўцы, дыджэя і іншых спецыялістаў для правядзення свята. Выязную рэгістрацыю можна правесці ў сяброў «Агінскага» — у загарадным кафэ «Беларуская карчма», якое мясцуецца ў маляўнічым месцы – Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту ў п. Азярына. Бонусы для гасцей У нядзелю і святочныя дні ў кафэ «Сямейны дзень» - і 20%-вая зніжка на кухню. Таксама дзее карта сталага госця з 10%-ваю зніжкай на ўсе меню.
-
8
Аўстэрыя Уршуля
Невялікая ўтульная кавярня з цёплай атмасферай, прыязным персаналам і камфортнымі венскімі крэсламі. "Аўстэрыя" знаходзіцца ў самым цэнтры горада, у галоўным будынку Купалаўскага тэатра, заходзіць можна ў любы час дня (з 11-й да 23-яй) кожны дзень тыдня. А з 11-ай да 16-ай штодня мы радыя прапанаваць Вам бізнэс-ланчы. Таксама ў кавярні ёсць бар і летняя тэраса з відам на Аляксандраўскі сквер і славуты мінскі фантан, летам там можна будзе пасядзець з філіжанкай кавы ці куфлем добрага піва. А пакуль шчыра запрашаем у саму аўстэрыю перад спектаклем ці пасля яго. Мы радыя бачыць гасцей перад спектаклем ці пасля. У разнастайным меню прадстаўлены стравы еўрапейскай кухні і знакамітай кухні Радзівілаў. Кавярня мае магчымасць правядзення банкетаў, карпаратыўных імпрэзаў, юбілеяў, вяселляў і г.д. у камернай абстаноўцы — зала разлічаная на 70 месцаў, фуршэты – да 300 месцаў. Уваход з боку Аляксандраўскага сквера.
-
9
Salateira у “Gallery Minsk”
Salateira - гэта сетка fast-healthy рэстаранаў італьянскай і міжземнаморскай кухні з прынцыпам свабоднага выбару інгрэдыентаў. Мы прапануем самыя вытанчаныя і свежыя стравы, зробленыя з высакаякасных інгрэдыентаў па ўмераным кошце. Мы прапануем атрымаць асалоду ад дзіўных водараў італьянскай кухні: сакавітыя салаты, арыгінальныя пасты, натуральныя сандвічы, сапраўдныя равіолі і далiкатныя крэм-супы ў дзіўна вялікіх порцыях па вельмі разумным кошце. У гэтым кафэ з вамі першымі павітаюцца па-беларуску!
-
10
Salateira у “Dana Mall”
Salateira - гэта сетка fast-healthy рэстаранаў італьянскай і міжземнаморскай кухні з прынцыпам свабоднага выбару інгрэдыентаў. Мы прапануем самыя вытанчаныя і свежыя стравы, зробленыя з высакаякасных інгрэдыентаў па ўмераным кошце. Мы прапануем атрымаць асалоду ад дзіўных водараў італьянскай кухні: сакавітыя салаты, арыгінальныя пасты, натуральныя сандвічы, сапраўдныя равіолі і далiкатныя крэм-супы ў дзіўна вялікіх порцыях па вельмі разумным кошце. У гэтым кафэ з вамі першымі павітаюцца па-беларуску!