• 1

    Кавярня "Апостраф"

    Беларускамоўная кавярня з класічным меню напояў з кавы і гарбаты. Ёсць кніжкі класікаў і сучасных беларускіх пісьменнікаў.

    •  
    •  
  • 2

    Кавярня над Нямігай/Kaviarnia nad Niamihaj

    💥 У нашай кавярні " Kaviarnia nad Niamihaj" вельмі смачная кава, добрыя кнігі і цікавыя налепкі на кубкі са словамі і словазлучэннямі на беларускай мове ( з перакладам на рускую і англійскую мовы) . 💖 Барысты размаўляюць з шаноўнымі гасцямі на беларускай мове, госці, якія таксама размаўляюць на беларускай мове, атрымліваюць зніжку 20адсоткаў на ўсе напоі ўласнага прыгатавання. 🍵🍰🍹 Меню напісана на беларускай мове лацінкай. Ёсць столікі, дзе можна пасядзець і пасмакавць каву, гарбаткі, пуншы, др. напоі і паласавацца смачным печывам і пірожнымі. 📚 Таксама можна пачытаць кнігу з нашай шафы ці ўзяць яе да дому. Можна прынесці сваю кнігу і атрымаць картку"Кнігазварот" 20%зніжкі. ✨Усе кнігі зарэгістраваны на сайце www.BookCrossing.com.(nadNiamihay-наша пляцоўка). 💥Кавярня знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры "Метраполь" на 3 паверсе каля эскалатара. Уваход акурат на рагу вул. Няміга і Гарадскі Вал. 💖 Заўжды чакаем💖 Няміга, 5.

  • 3

    Добры Кут

    Кавярня і крама падарункаў і кветак. Правільная кава, хатняя гранола з міндалём, кэш'ю, мёдам, сушаным вінаградам, насеннем чыя. Салодкія ласункі, арэхі, сухафрукты, свежыя кветкі і букеты, падарункі і упакоўка, сувеніры, нататнікі, ручкі, кубкі, сшыткі, тэрмасы, ланчбоксы, манетніцы, цацкі і нават тапачкі, калекцыя паштовак. Проста шмат прыгажосці!

    •  
    •  

У выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў