• 1

    Школа традыцыйнага мастацтва

    Школа традыцыйнага мастацтва з 2012 года вучыць дарослых i дзяцей беларускiм спевам, танцам i рамёствам. Навучанне дарослых вядзецца па 4ох накірунках: традыцыйнае спеўнае мастацтва (кіраўнік курса – Вікторыя Міхно), беларускі танец (кіраўнік курса – Мікалай Козенка), студыя дызайну нацыянальнага адзення (кіраўнік курса – Вольга Кашкурэвіч), лекцыі па традыцыйныму светагляду і мастацтву. Навучанне дзяцей адбываецца ў дзіцячых і падлеткавых групах . У праграму навучання ўваходзяць спевы, танец, рамёствы, знаёмства са старажытнымі легендамі, казкамі, гульнямі, святкаваньне Калядаў, Масленіцы, іншых святаў традыцыйнага календара, танцавальныя ранішнікі. Беларускамоўнае асяроддзе гарантуецца 🙂 Школа традыцыйнага мастацтва — гэта не толькі сістэма навучання ў азначаных накірунках. У першую чаргу, гэта прывіццё чалавеку каштоўнасцяў, якія тысячы год існавалі на нашай зямлі: захаванне духоўнага і фізічнага здароўя чалавека, традыцыйная сям’я, ашчаднае стаўленне да зямлі, навакольнага асяроддзя, роднай мовы і культурнай спадчыны.

    •  
    •  
  • 2

    Дзіцячы клуб Зорачкі | Садок па сістэме Мантэсоры ў Мінску

    Дзіцячы клуб Зорачкі – гэта творчая, навучальная прастора створаная прафесіяналамі для дзетак ад 1 года і да школы. На працягу дня дзеці займаюцца па спецыяльна распрацаванай праграме, якая ўключае як практычныя заняткі, так і спорт, вольны час, ежу і сон. Наш адукацыйны працэс пабудаваны так, што ў кожнага дзіценка ёсць магчымасць для яго індывідуальнага развіцця. У нас дзеці вучацца быць незалежнымі ў побыце і ў соцыуму, а прафесіянальныя настаўнікі суправаджаюць развіццё кожнага, як асобы. «Дапамажыце мне зрабіць гэта самастойна!» - гэта дэвізам педагогікі Мантэссоры ва ўсім свеце. Абавязак настаўніка суправаджаць дзіцяці ў яго ўнікальным ладзе жыцця і ствараць магчымасці прытрымлівацца яго ці яе асабістага плана. Нашыя педагогі назіраюць і дакументуюць як развіццё дзіцяці так і ход навучання. Яны актыўныя, калі сапраўды патрэбная дапамога, і яны «адступаюць», калі дзіця самайстойна можа выканаць задачу. Дзіця не турбуецца, нават калі памыляецца. Настаўнікі падтрымліваюць і разумеюць як важна дзіценку часам пабыць у самоце і паназіраць за іншымі дзецьмі- гэта таксама частка адукацыйнага працэсу. Наяўнасць спакойнага настаўніка, які заўсёды і імгненна дасяжны, калі ў дзіцяці ёсць тыя ці іншыя пытанні, робіць дзяцей бестурботнымі і ўпэўненнымі. Мы штодня супрацоўнічаем са спецыялістамі розных сектараў, абменьваемся досведам у замежных краінах, і мы заўсёды працягваем вучыцца і паглыбяць веды. Навучанне – гэта вельмі індывідуальны працэс, які доўжыцца на працягу ўсяго жыцця і уключае фізічнае, разумовае, сацыяльнае і інтэлектуальнае развіццё чалавека. Каб адсочваць развіццё, мы пісьмова дакументуем працэс навучання дзіцяці, адсочваючы мову дзіцяці, пазнавальныя здольнасці, рухацельныя і сацыяльныя навыкі. Гэтыя назіранні за развіццём дзіцяці, навучаннем і гульнявымі працэсамі зʼяўляюцца падмуркам як нашых гутарак з бацькамі, так і далейшай асабістай працы з кожным дзіцем. Разам з дзецьмі мы ствараем тэчку з самаробнымі сшыткамі. У іх прадстаўлены малюнкі, самаробныя кнігі па розных тэмах (напрыклад па матэматыцы і іншых навуках), першыя літары і словы, прачытаныя і напісаныя, а таксама больш буйныя самазанятасці і выкананая праектная праца. Удзень з 8 да 19 працуе садок па сістэме Мантэссоры, а ўвечары і на выходных мы ладзім дадтковыя заняткі.

    •  
    •  
  • 3

    Golden Kids Camp

    Паважанае спадарства! Рады прапанаваць вашай увазе білінгуальны ангельска-беларускі летнік для дзетак ад 8 да 17 год уключна. Узяўшы за ідэю еўрапейскую ўніверсітэцкую сістэму навучання, мы распрацавалі ўнікальны для Беларусі праэкт. Перш за ўсё, за аснову ўзялі ангельскую мову, на якой будзем выкладаць розныя дысцыпліны. Заняткі распрацаваны так, каб гэта было весела і цікава. Дзеткі ўдзельнічаюць ў займальных эксперыментах і цікавых семінарах\дэбатах. Прадметы выкладаюць студэнты-замежнікі па свайму профілю, а так сама беларускія выкладчыкі. Не забываем і пра граматыку. За мэту ставім сабе навучыць дзетак межнацыянальнаму дыялогу. Другая палова праэкту, не менш важная. Сучасная адукацыя выкідвае беларускаю мову па за межы жыцця вучня, вылучаючы ей усяго некалькі гадзін на тыдзень. Мы ў корне не згодны з гэтым становішчам. Наша мэта - прывіць любоў да роднай мовы і культуры, паказаць яе прыгажосць і значнасць валодання роднай мовай. Прадметы выкладаюць беларускія студэнты і аматары беларускай культуры і гісторыі. Мы выбудоўваем стасункі з вучнямі на роўных. На нашу думку, настаўнік перш за ўсё вінен стаць сябрам. Мы адкрыты для любых ідэй і пажаданняў. Вучні ў стане самастойна прапанаваць тэмы дадатковых заняткаў ці імпрэз. Ў якасці дадатка, робім заняткі на нямецкай мове. Выкладчыкі - носьбіты нямецкай мовы. І гэта яшчэ не ўсё! Спартыўныя гульні, творчыя вечарыны, танцы і спевы, і шмат іншых цікавостак! А у якасці справаздачы - фінальны канцэрт для бацькоў. Далучайцеся, будзе цікава!

    •  
    •  

А яшчэ ў выглядзе дадатку для мабльных дэвайсаў!