• 1

    Школа традыцыйнага мастацтва

    Школа традыцыйнага мастацтва з 2012 года вучыць дарослых i дзяцей беларускiм спевам, танцам i рамёствам. Навучанне дарослых вядзецца па 4ох накірунках: традыцыйнае спеўнае мастацтва (кіраўнік курса – Вікторыя Міхно), беларускі танец (кіраўнік курса – Мікалай Козенка), студыя дызайну нацыянальнага адзення (кіраўнік курса – Вольга Кашкурэвіч), лекцыі па традыцыйныму светагляду і мастацтву. Навучанне дзяцей адбываецца ў дзіцячых і падлеткавых групах . У праграму навучання ўваходзяць спевы, танец, рамёствы, знаёмства са старажытнымі легендамі, казкамі, гульнямі, святкаваньне Калядаў, Масленіцы, іншых святаў традыцыйнага календара, танцавальныя ранішнікі. Беларускамоўнае асяроддзе гарантуецца 🙂 Школа традыцыйнага мастацтва — гэта не толькі сістэма навучання ў азначаных накірунках. У першую чаргу, гэта прывіццё чалавеку каштоўнасцяў, якія тысячы год існавалі на нашай зямлі: захаванне духоўнага і фізічнага здароўя чалавека, традыцыйная сям’я, ашчаднае стаўленне да зямлі, навакольнага асяроддзя, роднай мовы і культурнай спадчыны.

    •  
    •  
  • 2

    Курсы польскай мовы Polski.pro

    Прафесійныя педагогі-філолагі, з багатым вопытам і досведам выкладання польскай мовы як іншаземнай, у цікавай і даступнай форме навучаць вас размаўляць па-польску і дасягнуць пастаўленай мэты. Нашы плюсы: - У нас толькі міні-групы (да 6 асоб) альбо індывідуальныя заняткі. - Мы заўсёды накіраваны на рэзультат - ад атрымання Карты Паляка да паступлення ў польскія ВНУ - Добра абсталяванны клас: Wi-Fi, метадычная літарутара і падручнікі, камп'ютар і ішныя прыемныя дробязі - Толькі 5 хвілін пешшу ад метро "Пушкінская" - Дапамога і падтрымка студэнтаў пасля заканчэння курсаў Нашы курсы: - Агульны курс польскай мовы (з А0 да С1) - Курс польскай мовы на Карту Поляка - Курс польскай мовы для паступлення ў польскія ВНУ і здачы сертыфікацыйных тэстаў - Курс польскай мовы для вучняў школ Школа працуе ад 2011 года.

  • 3

    Фаланстэр

    Мы некамерцыйная грамадская арганізацыя, якая з дапамогай адкрытых і свабодных, лічбавых і гуманітарных тэхналогій стварае больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства. Нашы мэты: * Пашырыць выкарыстанне свадобнага кода і кантэнта, а таксама жалеза сярод грамадскіх арганізацый, афіцыйных інстытутаў, супольнасцяў і грамадзян. * Узмацніць тэматычныя і лакальныя супольнасці лічбавымі ведамі пра кіраванне сваёй інфраструктурай. * Актуалізаваць гуманітарныя і тэхнічныя веды грамадскіх арганізацый, супольнасцяў і грамадзян для актывізаваць грамадства да больш актыўнага ўдзелу ў прыняцці рашэнняў усіх узроўняў і стварэнні законаў. На сёння мы маем тры асноўныя накірункі дзейнасці: * Вікіфікацыя — накірунак па развіццю сучасных спосабаў медыя асветы для ўсіх, ўмацаванню ведаў на беларускай мове, распаўсюд прынцыпаў самакіравання, а таксама развіццё вікі-супольнасці Беларусi. * Лічбавая майстэрня — гэта дапамога грамадскім ініцыятывам палепшыць іх лічбавую інфраструктуру праз развіццё лічбавага валанцёрства сярод IT-спецыялістаў. * Градка - адкрытыя і свабодныя код і кантэнт у грамадскіх афіцыйных інстытутах, заканадаўстве і сярод грамадзянскай супольнасці. У прасторы: * Мы развіваем вермі-ферму.  

  • 4

    АртФактар

    Назва ўсяго нашага педагагічнага праекту - АРТФАКТАР. Фактар Творчасці існуе ўнутры кожнага з нас, ён правакуе і патрабуе ад нас творчасці ў розных яе праявах, пры пэўных умовах, пры адпаведных настройках ён можа раскрыць нас, здзівіць, узбадзёрыць і ўзмацніць, з яго дапамогай мы здольныя ажыццяўляць неверагодныя, нечаканыя, натхняльныя і захапляльныя рэчы. АРТФАКТАР майстар-класы і трэнінгі Андрэя Саўчанкі (выкладае акторскае майстэрства з 1997 года. Актор, рэжысер, выкладчык Акадэміі мастацтваў) для каго: акторам, бізнэсоўцам, дзецям, цікавым і цікаўным людзям дзе: Менск (студыя Free Voice на Куйбышава,22 і студыя "Музычны Квартал" на Чапаева,3) калі: з 2013 пастаянна працуюць групы розных праграмаў і ідзе набор у ніжэйназваныя групы) АРТФАКТАР дапаможа пачынаючым акторам і рэжысёрам зрабіць практычныя першыя крокі, "панюхаць пораху", ці падрыхтавацца да паступлення ў тэатральную ВНУ (праграмы "Мастацтва Актора" і "Партал у Тэатр"); бізнэсоўцам, кіраўнікам, мэнэджэрам, публічным асобам і іншым людзям пазбавіцца ад заціскаў і комплексаў, эфектыўна самапрэзентавацца, пашырыць свае здольнасці наконт камунікатыўнасці, а таксама прадуктыўна рыхтавацца, праводзіць публічныя выступы і пакідаць добрае ўражанне ў партнёраў пасля сустрэчы (праграмы "Культ Асобы, Індывідуальнасці і Камунікабельнасць." і "Эфектыўны публічны выступ, альбо King's Speech"); дзецям зачаравацца тэатрам (праграмы "Арт-Вандроўка" для розных узростаў); і прафесійным акторам трымаць сябе ў форме і павялічваць свой узровень (праграмы "Пачуццё імправізацыі", "Праца над вобразам","Методыка стварэння монаперформанса", "Вербацім. Дакументальны спектакль", "Японскія Хайку як метад існавання актора на сцэне", а таксама ў летні час - выяздныя майстар-класы на прыродзе - хутар у лесе - вёска Чанавічы, Нясвіжскі раён, Менская вобласць. Праграмы: "Актор і Прырода", "Беларуская міталогія", "Рытуал як спосаб існавання").

  • 5

    Клуб Шахматны дом

    Шахматны дом – гэта школа шахмат і шашак, а таксама клуб як для юных, так і для дарослых аматараў шахмат. Нашая мэта – аб’яднаць усе ўзросты пад адным дахам нашага дома. Напрамкі працы клуба: Заняткі для дзяцей. Навучанне дзяцей шахматам з 3 год і старэйшых і шашкам з 5 год і старэйшых - з нуля і да прафесійнага ўзроўню. Заняткі і гульнявы час для дарослых. Першы ў Менску клуб для дарослых, дзе можна паглыбіць свае шахматныя веды ці проста выдатна бавіць час за любімай гульнёй. Правядзенне турніраў. Аматарскія шахматныя турніры для гульцоў рознага ўзроўня падрыхтоўкі. Бліц, хуткія шахматы, класіка. Рэгулярныя прафесійныя турніры для шахматыстаў-спартоўцаў усіх узростаў. Набор у навучальныя групы адкрыты ўвесь год, прыйсці пагуляць можна штодзённа, турніры - кожныя выходныя, а часам і па працоўных вечарох.

    •  
    •  
  • 6

    Мова Нанова

    МОВА НАНОВА – бясплатныя курсы беларускай мовы. Існуюць са студзеня 2014 года. Запачаткаваныя ў Менску філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам. У лістападзе 2014 года курсы атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю як “Сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры “Мова Нанова”. Назва курсаў тлумачыцца проста. Многія беларусы кажуць, што беларуская – іх родная мова. Пры гэтым не зусім добра ці зусім нядобра ведаюць яе. Гэтае словазлучэнне “родная мова” вельмі часта ўводзіць у зман нас саміх. Час прызнацца, што нам пара вучыць беларускую мову нанова! Такія прыклады – калі народ адраджаў паўзабытую мову – ёсць у гісторыі, і яны натхняюць! Канцэпцыя курсаў – неакадэмічнае вывучэнне мовы. То бок, уся інфармацыя – лексіка і граматыка – падаецца праверанай і пісьменнай. Але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана. Прынцыповы момант: ніякай палітыкі на занятках, курсы па-за палітыкай. Кожныя заняткі маюць некалькі ўмоўных рубрык – Слоўнік, Граматыка, Цікавінкі ды г.д. Матэрыялы, выкладзеныя тут, простыя для разумення, вывучэння і навучання.

    •  
    •  

А яшчэ ў выглядзе дадатку для мабльных дэвайсаў!