• 1

    Your Private tour with us Elena&Nataly

    Прыватныя гiды у Беларусi, Гiшпанii, Эквадоры. Арганізацыя індывідуальных экскурсійных тураў, пераклад. Вітаем вас на старонцы нашага турыстычнага праекта. Мы энтузіасты і любім сваю справу! З задавальненнем праводзім прыватныя, падабраныя менавіта пад дакладныя жаданні экскурсіі і проста дзелімся карыснай інфармацыяй. Да нас заўсёды можна звярнуцца па дапамогу. Готовыя накіравацца ў цікавую вандроўку? Адным з нашых пунктаў прызначэння з'яўляецца Беларусь! Тут вы адкрыеце для сябе сучасны і дынамічны Мінск. Сталіца ганарыцца сваімі шматлікімі помнікамі гісторыі, музеямі і прыгожымі паркамі. Зусім побач з галоўным горадам краіны можна наведаць замкі, адчуць сябе жыхарамі іншай эпохі. А этнаграфічныя музеі народных рамёстваў даюць выдатную магчымасць вывучыць наш побыт, звычаі і культуру. Асаблівым накірункам нашага праекту з'яўляецца Эквадор! Гэта незабыўная прыгода ў цэнтр свету - у самае сэрца экватару. Вы пабываеце ў Кіто, горадзе кантрастаў, пабачыце горы, трапічныя лясы, акеан і ашэламляльныя вулканы! Абавязкова наведаеце дагэтуль існуючыя плямёны і пазнаёміцеся з шаманамі. Таксама, мы арганізуем асаблівы адпачынак на ўзбярэжжы Іспаніі. Апроч выдатнай кухні, цёплага міжземнага мора і бясконцай сіесты, ёсць унікальная магчымасць займацца ёгай, рабіць роварапакатушкі і вывучаць іспанскую мову. Увогулі, сумяшчаць прыемнае з карысным. Мы вельмі любім тое, што мы робім! Мы стала ўдасканальваемся, праходзім курсы і наведваем семінары. Робім усё дзеля таго, каб ваш адпачынак быў не проста шэраговым і не проста адзнакаю на мапе, а быў як маленькае жыццё - поўным чагосці яскравага і незабыўнага. Наш праект накіраваны не толькі на аказанне турыстычных паслуг, але мы аказваем інфармацыйную падтрымку. Усё што ведаем - распавядзем і дапаможам дапамагчы з перакладам (англійская і іспанская мовы). Таксама наш асабісты фатограф заўсёды гатовы быць разам з вамі і вам не прыйдзецца задумвацца над лепшай пастановаю кадра і святла, усё будзе зроблена за вас і вы не застанецеся па-за кадрам. Як вы ўжо зразумелі, усе дарогі вядуць да нас! Мы радыя быць вам карыснымі і дарыць незабыўныя падарожжы!

    •  
    •  
  • 2

    Пілігрымка

    Запрашаем Вас прыняць удзел у пілігрымках (паломніцтвах) і падарожжах да святых і гістарычных месцаў, што прыцягваюць людзей з розных куткоў усяго свету, выклікаюць захапленне і прыносяць духоўнае ўзбагачэнне. Вас чакаюць маршруты ў блізкае і далёкае замежжа. Вам прапануецца наведаць Кракаў і Чэнстахову (Польшча); Вострую браму ў Вільні (Літва); Рым i Ватыкан, Венецыю і Падую (Італія); сабор Св.Стэфана ў Вене (Аўстрыя); Прагу (Чэхія); Парыж, Люрд і Авіньён (Францыя), Фаціму (Партугалія); Іерусалім, Віфлiем, Мёртвае мора, здзейсніць абмыванне ў водах Іардана з блаславеннем (Ізраіль); наведаць Барселону, Санцьяга дэ Кампастэла (Іспанія); Лютар, Магдэбург, Браўншвэйг, Берлін, Кёльн (Германія); у вас ёсць магчымасць пабываць у Грэцыі і Балгарыі, убачыць і пакупацца ў Атлантычным акіяне і Міжземным моры i шмат іншага. Мы імкнемся браць пад увагу заўвагі і прапановы пілігрымаў, каб падарожжы заўсёды былі насычанымі, цікавымі і пакідалі прыемныя ўспаміны, прыносячы багаты духоўны плён. З намі можа падарожнічаць кожны, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці ці светапогляду, з адзіным жаданнем – адкрываць нанова свет і знаёміцца з новымі людзьмі. Бо кожны з нас з’яўляецца непаўторным дарам для іншага. Парафія Святога Язафата Кунцэвіча Віцебскай Епархіі Рымска-каталіцкай Царквы Рэспублікі Беларусь. Офiс ў Мiнску.

    •  
    •  
  • 3

    Куфэрак падарожжаў

    Фірма займаецца арганізацыяй экскурсій па Беларусі і за мяжу. Самы высокі ўзровень правядзення мерапрыемстваў і незабыўныя ўражанні ад вандровак па любімай Беларусі!

    •  
    •  

А яшчэ ў выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў
+ агучаныя размоўнікі!