• 1

    BeerShow

    Самае правільнае месца, дзе можна ўзняць па куфлі піва за незалежнасць сваёй краіны! Атмасфера: Сярод беларускамоўных людзей гэта прасторная ўстанова вядома перш-наперш тым, што ў яе часова размясцілі славутую шыльду ў гонар абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. І гэта не выпадкова - у суседнім будынку была прынята Трэцяя Устаўная грамата аб незалежнасці БНР. Пакуль ідуць афіцыйныя ўзгаднення ўсталёўкі шыльды, у BeerShow яна ўжо паўплывала на атмасферу кавярні і распачала змены ў бок "беларусізацыі". Сюды водзяцца экскурсіі, бо да шыльды ўжо дадаліся і іншыя экспанаты датычныя да Беларускай Народнай Рэспублікі і антураж BeerShow ужо нагадвае паўнавартасную выставу. Ежа і напоі: Апроч шыкоўнай атмасферы часоў БНР, BeerShow - гэта ўстанова грамадскага харчавання, арыентавана на крафтавыя гатункі піва, халодныя і гарачыя закускі. Таксама ёсць пельмені і дранікі. Як трапіць: BeerShow размешчаны ў паўпадвальным памяшканні і вы зможаце заўважыць уваход у яе па вялікай драўлянай стрэлцы, што ўказвае ўніз на ўваход. У былыя часы, кавярня называлася "Валерыя", таму не здзіўляўцеся, калі тамака раз-пораз вам будзе сустракацца гэтая назва. На дадзены момант, гэта месца, дзе беларуская мова толькі пачынаецца. Але пачынаецца вельмі імкліва. На дадзены момант у Facebook і Instagram суполках SAY.BY вы можаце прапанаваць свой варыянт новай назвы для гэтай кавярні, і ўсе прапановы будуць разгледжанымі кіраўніцтвам установы!

А яшчэ ў выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў
+ агучаныя размоўнікі!