• 1

    Salateira у “Dana Mall”

    Salateira - гэта сетка fast-healthy рэстаранаў італьянскай і міжземнаморскай кухні з прынцыпам свабоднага выбару інгрэдыентаў. Мы прапануем самыя вытанчаныя і свежыя стравы, зробленыя з высакаякасных інгрэдыентаў па ўмераным кошце. Мы прапануем атрымаць асалоду ад дзіўных водараў італьянскай кухні: сакавітыя салаты, арыгінальныя пасты, натуральныя сандвічы, сапраўдныя равіолі і далiкатныя крэм-супы ў дзіўна вялікіх порцыях па вельмі разумным кошце. У гэтым кафэ з вамі першымі павітаюцца па-беларуску!

  • 2

    Salateira у “Gallery Minsk”

    Salateira - гэта сетка fast-healthy рэстаранаў італьянскай і міжземнаморскай кухні з прынцыпам свабоднага выбару інгрэдыентаў. Мы прапануем самыя вытанчаныя і свежыя стравы, зробленыя з высакаякасных інгрэдыентаў па ўмераным кошце. Мы прапануем атрымаць асалоду ад дзіўных водараў італьянскай кухні: сакавітыя салаты, арыгінальныя пасты, натуральныя сандвічы, сапраўдныя равіолі і далiкатныя крэм-супы ў дзіўна вялікіх порцыях па вельмі разумным кошце. У гэтым кафэ з вамі першымі павітаюцца па-беларуску!

  • 3

    Смак Кейтэрынг

    Наша кампанія займаецца арганізацыяй прафесійнага выязнога рэстараннага абслугоўвання. Мы забяспечваем якаснай ежай нашых кліентаў у любой кропцы нашай краіны. У асартыменце нашых паслуг Вы знойдзеце ўсе віды і фарматы святочных мерапрыемстваў: ад кава-паўзы да арганізацыі вялікага свята “пад ключ”. У нас прадстаўлена большасць кухняў свету, а таксама наша, беларуская, кухня ў самых яе яркіх фарбах і спалучэннях. СМАК КЕЙТЭРЫНГ – СУЧАСНЫ КЕЙТЭРЫНГ У МIНСКУ И БЕЛАРУСІ У сваю чаргу, наша каманда возьмецца за арганізацыю самых нечаканых рашэнняў нашых заказчыкаў. Вялікі вопыт супрацоўнікаў нашай кампаніі ў сферы грамадскага харчавання, арганізацыі святочных мерапрыемстваў і матэрыяльна-тэхнічная база дазваляюць на высокім узроўні праводзіць мерапрыемствы абсалютна любога фармату і ўзроўню складанасці. ЧАМУ ВЫБІРАЮЦЬ НАС Нашы спецыялісты прапануюць самыя лепшыя і свежыя ідэі, а наш шэф-повар падрыхтуе для Вас індывідуальнае меню, якое не пакіне Вас абыякавымі! У спектр нашых паслуг уваходзяць: банкеты; фуршэты; барбекю; кава-брэйки; дастаўка абедаў і інш. Смак Кейтэрынг – гэта амбіцыёзны, працавіты і дружны калектыў. Мы будзем рады пазнаёміцца з Вамі і яшчэ больш пазнаёміць Вас з паняццем “кейтэрынг”, а таксама з беларускай кухняй і многімі іншымі кухнямі свету. ЗАКАЗАЦЬ КЕЙТЭРЫНГ Заказаўшы ў нас выязное рэстараннае абслугоўванне, Вы апыняцеся ў атмасферы цудоўнейшага свята, якое прынясе вялікае задавальненне і зэканоміць Ваш час, які Вы зможаце прысвяціць сваім родным і блізкім, не думаючы пра клопаты па арганізацыі свята. Мы ведаем, як арганізаваць смачнае харчаванне, не забываючы пра цэласнасць мерапрыемства і памнажаючы прыемныя эмоцыі ад яго! Цэны на наш сервіс таксама прыемна Вас парадуюць, таму што ў нас сабраны маладыя і энергічныя спецыялісты, якія з радасцю займаюцца сваёй любімай справай. Мы зробім Ваша свята незвычайным і ўнікальна смачным. А Вы ў той жа час убачыце іншы, больш сучасны, прафесійны і вясёлы бок у арганізацыі святочных мерапрыемстваў. Закажыце кейтэрынг “пад ключ” у нашай кампаніі – і мы абавязкова сустрэнемся з Вамі яшчэ)

  • 4

    eDraniki.by

    Дастаўка дранікаў, а таксама кафэ, што нядаўна адчынілася ў ГЦ "Арэна Сіці". Нашы дранікі сытныя і смачныя, нашы супы духмяныя, бульба падрумяненая, а курачка сакавітая. Кожная наша страва гатуецца паводле арыгінальнага рэцэпту з самых свежых і натуральных інгрэдыентаў. Сапраўдны вясковы смак і порцыі, як у дзяцінстве, вялікія і сытныя. Быццам у гасцях у бабулі! Абавязкова паспрабуйце нашы дранікі і адчуйце смак роднай беларускай ежы! I вы палюбіце іх гэтак жа, як мы. Смачна есцi разам з eDRANIKI.by!

  • 5

    Індор

    Кафэ "Індор" — выдатнае месца для сямейнага адпачынку і рамантычных спатканняў. Інтэр'ер выкананы ў класічнай бэжава-карычневай колеравай гаме, без лішняга пафасу і якія адцягваюць увагу элементаў дэкору. Фонавая лаунжевая музыка стварае спакойны настрой і ўтульнае становішча з водарам улагоджанасці. У кафэ «Індор» вы ў поўнай меры акуняцеся ў атмасферу камфорту і нацешыцеся камунікаваннем у прыемнай кампаніі. Каб дакладна мець тут абслугоўванне па-беларуску, замаўляйце столік і ўзгадвайце што для вас гэта важна.

  • 6

    Кухмістр

    Рэстаран беларускай і літвінскай кухні. Калі беларуская кухня – гэта ўжо ўстояны стэрэатып (сялянская кухня, пераважна Ўсходняй Беларусі, з перавагай страў з бульбы, свініны, грыбоў), тое пазначэнне «літвінская» патрабуе тлумачэнняў. Гэта кухня шляхты, гараджанаў, духавенства Вялікага княства Літоўскага, у нейкай ступені заможнага сялянства, характэрная хутчэй для паўночнага захаду Беларусі, для абвеянага тысячамі легендаў прасторы паміж дзвюма старажытнымі сталіцамі – Вільняй і Наваградкам. Зрэшты, паміж гэтымі дзвюма кухнямі няма абсалютна рэзкай мяжы, яны заўсёды ўплывалі адзін на аднаго. Прыкладам, спрадвечная праваслаўная калядная страва – Куцця – стала культавай таксама і для каталікоў Літвы і Беларусі, а літоўскія шляхецкія верашчака, кумпяк, кіндзюк трывала ўвайшлі ў меню праваслаўных беларусаў. І гэта ўзаемапранікненне працягваецца і ў нашы дні: можна сказаць, што рэстаран «Кухмістр» знаходзіцца ў самым яго цэнтры. Размаўляйце з намі па-беларуску! Цалкам беларускамоўным кліентам пры замове вячэры (ад 18-й гадзіны) прапануем у падарунак - напой і дысконтную карту сталага госця, якая дае права на зніжку 10% (з наступнага наведвання) на нашы стравы.

  • 7

    Лаўка

    «Лаўка» — міні-кафэ ад заснавальнікаў кафэ ENZO і ежа/бар «ДЭПО». Тут прапануюць самы вялікі асартымент аўтарскіх сэндвічаў у Мінску (усяго больш за 25 відаў), таксама можна скласці свой уласны сэндвіч, выбраўшы для яго любімыя інгрэдыенты. Галоўныя перавагі «Лаўкі» заключаюцца ў кругласутачным рэжыме працы і дэмакратычных цэнах. Кафэ знаходзіцца на знакамітай вуліцы Кастрычніцкая. Заказ можна браць на месцы і на вынас. Атмасфера Інтэр’ер кафэ «Лаўка» выканан у цёплых танах з элементамі, стылізованымі пад даўніну. Акцэнт у дызайне зроблен на ручны роспіс з гарадскімі матывамі Мінска 1885-х гадоў. Атмасфера ў кафэ спакойная і па-хатняму ўтульная. Кухня У меню кафэ «Лаўка» прадстаўлена еўрапейская кухня, а менавіта вулічная ежа. Тут можна паспрабаваць сэндвічы, ролы, хот-догі, паніні, а таксама дэсерты. Усе блюда гатуюцца па аўтарскім рэцэптам. Сярод найбольш папулярных «Сэндвіч з курыцай», «Сэндвіч з сёмгай», а таксама «Сэндвіч з індычкай і салатам Капрэзэ». Алкаголя ў кафэ няма. Напоі прадстаўлены ў асноўным кавай. У вялікім асартыменце як класіка, так і нетрывіальныя напоі: шакаладны капучына, латэ па-кастрычніцкі, раф-кава і цытрусавы раф. «Лаўка» — самыя смачныя сэндвічы i кава ў горадзе на месцы і на вынас 24 гадзіны ў дзень.

  • 8

    Uruččakrama

    Звычайная салодкая крама Uruččakrama знаходзіцца ў падземным праходзе станцыі метро Уручча. Крама адчынілася ў кастрычніку 2015. Што можна знайсці? Печыва, цукеркі, жавальны мармелад, безалкагольныя напоі, арэхі. Таксама можна выпіць кавы або гарбаты і з'есці гарачага сабаку. Мы адкрытыя для кожнага, што натуральна. Цёпла запрашаем!

  • 9

    ДЭПО

    У меню «ДЭПО» прадстаўлена больш за 30 відаў бліноў. Столькі не прапануе ніводная іншая ўстанова падобнага роду ў нашым горадзе. Ніводны знаток мінімалізму не пройдзе міма «ДЭПО». У кафэ пераважаюць белыя і чорныя колеры, драўляная мэбля, што надае непаўторны антураж. На адной са сцен намаляваны трамвай, які праводзіць паралель з вуліцай Кастрычніцкай, дзе знаходзіцца кафэ. Уладальнікі запэўніваюць, што стыль кафэ - сусветны трэнд, які толькі пачынае прыходзіць у Беларусь.

  • 10

    Агінскі

    Гарадское кафэ ў нацыянальным стылі з беларускімі стравамі ў аўтарскім чытанні. «АГІНСКІ» - прыдатнае месца як для абеднага перапынку, гэтак і для сямейнага выйсця ці рамантычнай вячэры. Дарэчы, установа належыць тым жа ўладальнікам, што і «Камяница», «Грай» і «Беларуская карчма». Кухня і меню Кухня. Грунт – гэта стравы нацыянальнай кухні з аўтарскай дапрацоўкай. Кухары карыстаюцца, галоўным чынам, мясцовымі прадуктамі. Частку страў гатуюць на пару (рачная стронга на травах), іншыя – на грылі: прыкладам, ялавічына з грыбамі. Характару стравам дадаюць соусы, прыгатаваныя па ўласных рэцэптурах. Асноўнае меню. Самыя папулярныя стравы: салата «АГІНСКІ», салата з пікантнай курыцай у малінавым соусе, судак «Нёманскі», сёмга ў мядова-гарчычнай глазуры, медальёны з ялавічыны з перачным соусам, свініна з каньячным соусам, дранікі з мовай у вяршковым соусе, фірмавы дэсерт «Паўночныя Афіны». Дзіцячае меню. Смачнае і карыснае, распрацаванае адмыслова для маленькіх гасцей: «Піражок» - катлета з індычкі з макаронамі, аўсяная каша з чарніцай і грушай, малочны кактэйль «Густ дзяцінства» і іншыя стравы. Напоі. Адменна рэкамендаваныя – настойкі на маліне і на ядлаўцовых ягадах уласнага гатавання, глінтвейны «Калядны», «Прага»). А яшчэ гарачыя грог з малінай і манга, чарнічны і трапічны тоддзі, імбірная гарбата з каньяком, журавінавы чай. Ланч. З 12:00 да 16:00 у кафэ «АГІНСКІ» дзее абеднае меню. Пададзена галоўным чынам беларуская кухня, а выбар з некалькіх страў дазваляе складаць комплексы на свой густ. Абедная прапанова абнаўляецца штодня. Таксама ланч можна ўзяць з сабой. Кожны месяц праводзяцца тыдні замежных кухняў. Інтэр'ер і магчымасці кафэ Дызайн. У кафэ, названым у гонар знакамітага кампазітара і дыпламата Рэчы паспалітай Міхала Клеафаса Агінскага, шмат адправак да нацыянальнай культуры. Гэта свяцільні з арнаментам, вялікія светлавыя пано з фатаграфіямі беларускіх выбітнасцяў, антыкварыят, сабраны з усіх канцоў Беларусі. Чырвона-чорная мэбля выканана пад замову. Бяседы. У кафэ «АГІНСКІ» можна праводзіць сямейныя святы і карпарацыйныя імпрэзы. Установу гатова змесцаваць да 60 чалавек у фармаце бяседы, з улікам камфортнага танцпляца) і да 80 чалавек у фармаце фуршэту. Тут прапануюць размаітае меню з халоднымі закускамі, парцыённымі салатамі, дзвюма падачамі гарачых страў, безалкагольнымі і алкагольнымі напоямі. Дадатковыя опцыі. Пры патрэбе супрацоўнікі кафэ зробяць дапамогу ў афармленні залы, пошуку вядоўцы, дыджэя і іншых спецыялістаў для правядзення свята. Выязную рэгістрацыю можна правесці ў сяброў «Агінскага» — у загарадным кафэ «Беларуская карчма», якое мясцуецца ў маляўнічым месцы – Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту ў п. Азярына. Бонусы для гасцей У нядзелю і святочныя дні ў кафэ «Сямейны дзень» - і 20%-вая зніжка на кухню. Таксама дзее карта сталага госця з 10%-ваю зніжкай на ўсе меню.

  • 11

    Добры Кут

    Кавярня і крама падарункаў і кветак. Правільная кава, хатняя гранола з міндалём, кэш'ю, мёдам, сушаным вінаградам, насеннем чыя. Салодкія ласункі, арэхі, сухафрукты, свежыя кветкі і букеты, падарункі і упакоўка, сувеніры, нататнікі, ручкі, кубкі, сшыткі, тэрмасы, ланчбоксы, манетніцы, цацкі і нават тапачкі, калекцыя паштовак. Проста шмат прыгажосці!

  • 12

    Бліны тут

    Невялікая блінная, што насупраць опернага тэатру і перад самым Траецкім Прадмесцем. Тут вы зможаце паесці бліноў і выпіць келіх піва.

  • 13

    QUVALDA

    QUVALDA - гэта ўнікальная гульнявая прастора, а таксама новыя квэсты ў самым цэнтры Мінска. Квэст NARNIA - лепшы квэст нашага гораду! А таксама: дні нараджэння, квэсты, карпаратывы, вяселлі і інш: эксклюзiўны фармат арганізацыі святаў у Мінску! • аэрахакей • більярд: рускі і пул • xbox one, kinect і dendy • black box puzzle • oculus rift: віртуальная рэальнасць • novus: марскі більярд • электронны дартс • настольныя гульні • настольны футбол • настольны тэніс • караоке У нас знаходзіцца першы ў Беларусі манетны атракцыён, на якім вы самастойна вырабляеце сувенірную манету! сацсеткі: vk.com/quvaldaby instagram.com/quvaldaby facebook.com/quvaldaby

  • 14

    Аўстэрыя Уршуля

    Невялікая ўтульная кавярня з цёплай атмасферай, прыязным персаналам і камфортнымі венскімі крэсламі. "Аўстэрыя" знаходзіцца ў самым цэнтры горада, у галоўным будынку Купалаўскага тэатра, заходзіць можна ў любы час дня (з 11-й да 23-яй) кожны дзень тыдня. А з 11-ай да 16-ай штодня мы радыя прапанаваць Вам бізнэс-ланчы. Таксама ў кавярні ёсць бар і летняя тэраса з відам на Аляксандраўскі сквер і славуты мінскі фантан, летам там можна будзе пасядзець з філіжанкай кавы ці куфлем добрага піва. А пакуль шчыра запрашаем у саму аўстэрыю перад спектаклем ці пасля яго. Мы радыя бачыць гасцей перад спектаклем ці пасля. У разнастайным меню прадстаўлены стравы еўрапейскай кухні і знакамітай кухні Радзівілаў. Кавярня мае магчымасць правядзення банкетаў, карпаратыўных імпрэзаў, юбілеяў, вяселляў і г.д. у камернай абстаноўцы — зала разлічаная на 70 месцаў, фуршэты – да 300 месцаў. Уваход з боку Аляксандраўскага сквера.

  • 15

    Шпаркія вілкі

    Дастаўка ежы, кавярня і кэйтарынг. Шпаркія вілкi — здаровая хатняя ежа ў лепшых традыцыях беларускай нацыянальнай кухні. Каронная страва — традыцыйная беларуская бульбяная бабка. Прадукты галоўным чынам фермерскія, іх гадавалі без узмацняльнікаў росту і розных дабавак. Асаблiвасць кухнi — тушэнне, запяканне ў гліняных гаршчэчках i дастаўка пакупнiку.З аднаго боку, гэта арыгінальна, а з іншага — лепш захоўваецца цяпло.Апроч смачнай ежы заказчыку застаецца невялікі сувенір — керамічны гаршчок.

  • 16

    Чабурэчная

    Нягледзячы на сваю назву, гэта як мінімум кафэ. Кухня ў асноўным беларуская. Установа знаходзіцца ў гістарычнай частцы Мінска, па суседстве з ім — так званы Дом Ма́ліна. У 1912 г. у гэты будынак пераехала мінскае аддзяленне Пазямельна-сялянскага банка, потым у гады 1-й сусветнай вайны трэці паверх займаў «Стройзап» (будаўніча-тэхнічны аддзел Заходняга фронту). А ў 1918 г. частка памяшканняў у гэтым будынку была адведзена для прэзідыума Рады БНР, які 25 сакавіка 1918 г. прыняў тут III Устаўную Грамату пра незалежнасць Беларусі. З гэтай нагоды, кожны год 25 сакавіка свабоднага месца вы тут ня знойдзеце, а сустрэнеце натоўп людзей што святкуюць адметную для Беларусі падзею. Каб дакладна мець абслугоўванне па-беларуску — ўзгадвайце, што для вас гэта важна пры замове століка, або афіцыянту ці адміністратару падчас наведвання.

  • 17

    Грай Кафэ

    Кафэ ў старыннай пабудове канца 18 стагоддзя з мноствам залаў з гістарычнымі інтэр’ерамі. Клапатліва ўзноўленыя рэцэпты страў беларускай кухні і нацыянальныя настойкі ў сучаснай інтэрпрэтацыі не пакінуць раўнадушнымі нікога з мінчан і гасцей сталіцы. Комплекс складаецца з больш чым дзесяці аўтаномных залаў, у кожным з якіх перададзена свая непаўторная атмасфера. У інтэр’ерах розных залаў арганічна спалучаюцца атмасферы розных гістарычных эпох – залатых часоў Вялікага Княства, росквіту шляхецкай культуры, мастацтва новага і міжваеннага часу. У цэнтры комплексу знаходзіцца вялікі танцпол і сцэна для выступаў артыстаў. Комплекс “Грай кафэ” – ідэальнае месца як для адпачынку з сябрамі пасля працы, для абедаў, або дзелавых перамоў, так і для правядзення банкетаў, вяселляў, юбілеяў ды іншых урачыстых мерапрыемстваў, а таксама – рознага кшталту дзелавых і прэзентацыйных мерапрымстваў. Пры чым усё гэта можа адбывацца адначасова без перашкод адзін адному, дзякуючы вялікай колькасці аўтаномных і непаўторных залаў. “Грай кафэ” – гэта той самы выпадак, калі лепей адзін раз пабачыць, чым сто разоў прачытаць, паслухаць ці паглядзець фота. Тым болей – кафэ знаходзіцца ў самым цэнты горада, фактычна - на цэнтральнай плошчы Менска. Вялікія порцыі і справядлівыя кошты ў непаўторнай гістарычнай атмасферы гарантуюць дастойны адпачынак усім гасцям комплексу. Калі вы шукаеце нешта незвычайнае і цікавае ў нашым горадзе – мы чакаем вас! Да сустрэчы ў “Грай кафэ”!:) Каб дакладна мець тут абслугоўванне па-беларуску, замаўляйце столік загаддзя і кажыце, што вам гэта важна.

  • 18

    Закуток

    Знаходзіцца "Закуток" у Малінаўцы. Меню кафэ напоўнена стравамі традыцыйнай беларускай кухні. У меню «Закутка» пададзены добры выбар гарачых страў, сярод якіх сталыя наведнікі даўно ўжо вылучылі фаварытаў — патэльню «Сытную» (хатняя кілбаса, грудзінка, яйкі, бульба), «Апетытныя вушкі» (смажаныя свіныя вушкі ў вострым соусе) — падаюцца на патэльні з абсмажанай бульбай і цыбульнымі кольцамі і дранікі «Сялянскія». Пры аказіі абавязкова папесціце сябе фірмовай стравай ад шэф-кухара «Свініна баярская» (свініна, перац, свежыя баклажаны, фасоля струковая, цыбуля, соус). Каб дакладна мець абслугоўванне па-беларуску — ўзгадвайце, што для вас гэта важна падчас замовы століка.

  • 19

    ДЭПО #2

    Новая блінная размясцілася ў самым жарале тусовачнага дыстрыкту Менску – у Верхнім горадзе, дзе насычанасць культурных падзей у выходныя перавышае шчыльнасць звычайнага гарадскога свята. На кожным павароце завілістых вуліц можна ўліцца ў нечаканы дзвіж ці махануць у стылі «а давай!» чаго-небудзь моцнага.

  • 20

    Камяніца

    Тут можна пачуць як сучасных беларускіх выканаўцаў, так і старажытную музыку, і нават патанчыць з тэатрам старадаўняй культуры «Яварына”, пакаштаваць унікальныя беларускія стравы і клясічныя беларускія напоі ўласнага гатунку. А самае галоўнае — тут размаўляюць на роднай беларускай мове, што, на жаль, цяпер з’яўляецца вялікай рэдкасьцю. Аднойчы наведаўшы гэтае месца, ужо ніколі яго не забудзеш. Яно будзе прывабліваць цябе зноў і зноў. Падаецца, быццам бы кожны кавалак камяню тут падыхае жыцьцём і перадае жаданьне жыць і табе. Інтэр'ер баламуціць уяўленьне сваёй глыбінёй, ён выкананы ў стылі сярэднявечча, і таму, калі сядзіш ў Княжацкай залі ці ў залі з комінам, зусім не адчуваеш сябе чалавекам 21 стагодьдзя. Пэрсанал гасьцінны і спагадлівы, заўсёды дапаможа абраць страву ці напой. Калі патрапіце ў гэты рэстаран, абавязкова пакаштуйце бульбяныя дранікі са сьвінінаю ды грыбамі. Страва падаецца запечаная ў гаршочку, водар і смак — чароўныя! А якія смачныя «Чарка і шкварка”! Запечаная бульба ў шалупіне са смажанымі шкварачкамі, з салатай з капустачкі і агуркі з бонды. а галоўны сюрпрыз — чарка фірмовай настойкі! Дарэчы, калі Вы вегетарыянец, дык і для Вас знойдуцца стравы на выбар. І, безумоўна, напоі… у рэстаране ёсьць настойкі і напоі ўласнага гатунку. Нават самы пераборлівы гурман ня здолее ўтрымацца перад хрэнавухай, медавухай ці журавінавай настойкай! Галоўнае не перабраць! А цяпер самы прыемны момант — гэта кошты. Нягледзячы на ўвесь каларыт беларускай культуры, прафэсійны пэрсанал, смачную ежу і прыемную атмасфэру, кошты невысокія і Вы больш атрымаеце, чым страціце ў гэтым цудоўным месцы!

РЭГІСТРУЙ УЛАСНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА

Прываблівай беларускіх спажыўцоў беларускасьцю. Пазначай узровень падтрымкі беларускай мовы, і атрымлівай удзячный сэгмент сталых пакупцоў.