• 1

    НВК "Тэхналогія"

    Навукова-вытворчы кааператыў “Тэхналогія” заснаваны ў 1988 годзе. Асноўныя кірункі дзейнасці – кнігавыданне (навуковыя, навукова-папулярныя, даведкавыя, літаратурна-мастацкія ды іншыя выданні на мовах свету) і паліграфічная дзейнасць (выпуск кніг, брашур, бланкаў, візітовак, буклетаў, праспектаў, календароў ды інш.). Фірмовы знак “Тэхналогіі” створаны на аснове старадаўняй гравюры “Крылаты цмок” (з трактата беларускага навукоўца XVII стагоддзя Казіміра Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна з якіх – канструкцыя шматступеневай ракеты). Выкарыстанне гэтай гравюры нашай кампаніяй сімвалізуе пераемнасць традыцый нацыянальнай навукі, вытворчасці і беларускага кнігавыдання.

  • 2

    QUVALDA

    QUVALDA - гэта ўнікальная гульнявая прастора, а таксама новыя квэсты ў самым цэнтры Мінска. Квэст NARNIA - лепшы квэст нашага гораду! А таксама: дні нараджэння, квэсты, карпаратывы, вяселлі і інш: эксклюзiўны фармат арганізацыі святаў у Мінску! • аэрахакей • більярд: рускі і пул • xbox one, kinect і dendy • black box puzzle • oculus rift: віртуальная рэальнасць • novus: марскі більярд • электронны дартс • настольныя гульні • настольны футбол • настольны тэніс • караоке У нас знаходзіцца першы ў Беларусі манетны атракцыён, на якім вы самастойна вырабляеце сувенірную манету! сацсеткі: vk.com/quvaldaby instagram.com/quvaldaby facebook.com/quvaldaby

    •  
    •  
  • 3

    SYMBAL.BY

    Беларускія сувеніры, падарункі, адзенне і шмат прыгожых рэчаў з беларускім каларытам — увесь асартымент нашай інтэрнэт-крамы https://symbal.by/ таксама прадстаўлены ў першай афіцыйнай афлайн-краме Symbal.by на праспекце Машэрава, 18. Прадстаўнічая крама Symbal.by знаходзіцца ў самым цэнтры Мінска на праспекце Машэрава, 18 — гэта 500 метраў ад плошчы Перамогі, асобны ўваход на першым паверсе адразу з праспекта. Працуе крама штодзённа, без перапынкаў і выходных, з 10:00 да 20:00. Мы не хаваем таго, што symbal.by — гэта ўнікальная пляцоўка, якая займаецца папулярызацыяй і пашырэннем рэчаў і з’яў, якія прысвечаныя беларускай мове, культуры і гісторыі. На пляцоўцы размешчаныя рэчы, якія створаныя беларусамі і па-беларуску, дыхаюць беларушчынай, народным каларытам ды здаровым патрыятызмам. Калі вы шукаеце адметны падарунак альбо рэчы з гістарычнай, народнай і нацыянальнай сімволікай, то лепшыя працы таленавітых беларускіх майстроў для вас у адным месцы збірае symbal.by. Кантакты: +375 (29) 651-18-18 (Velcom) +375 (33) 651-18-18 (МТС) +375 (25) 651-18-18 (Life) symbalby@gmail.com Мінск, пр-т Машэрава, д. 18 (1 паверх, уваход з праспекта).

    •  
    •  

А яшчэ ў выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў
+ агучаныя размоўнікі!