• 1

    Каляровы Кот Компані

    Паліграфія, рэклама і дызайн. Друк візітовак, самаклейныя этыкеткі, друкаванка чорна-белая, каляровая. Тыражаванне, календары, буклеты, флаера, лічбавы друк, афсет, шырокафарматны друк, ламінаванне. Выдатныя цэны. Пры замове ад 15 рублёў дастаўка па Мінску бясплатна.

  • 2

    КапірФілд

    Прапануем недарагі каляровы і ч/б друк да фармату А2 ці 420мм па меньшым баку да 1,5м: рэфераты, курсавыя, дыпломы, магніты, календары, візіткі, друк з наступным выданнем магчыма неабходных вам кніг, брашур (ад 1 асобніка) да фармату А3 на клею, спружыне ці скабе, ці пашытую. Звярніце ўвагу на нізкія кошты ч/б і каляровага друку фірмовых капэртаў, падрыхтоўку да друку, і канечне ж, на нашы акцыі! Зніжкі не суммуюцца. Файлы друкуюцца ці ч/б, ці каляровыя. За "!аб'яднанне" файлаў у "кнігу" - ад 0,5руб. Мы працуем толькі з наступнымі фарматамі: * .pdf, *.cdr, *.psd, *.tif, *.jpg, *.png.

  • 3

    Логвінаў

    “Логвінаў” паўстаў у 2000 годзе як невялікае выдавецтва, што спецыялізавалася на выданні альтэрнатыўнай літаратуры. Сёння, праз столькі гадоў сваёй дзейнасці, “Логвінаў” з’яўляецца вядучай культурнай інстытуцыяй, што не толькі забяспечвае выхад незалежнай інтэлектуальнай і культурнай прадукцыі, але таксама фармуе густы чытацкай публікі ў Беларусі. Усе гэтыя гады выдавецтва актыўна фармавала літаратурны ландшафт краіны, публікуючы і папулярызуючы кнігі знакавых для беларускай сітуацыі пісьменнікаў: Андрэя Хадановіча, Уладзімір Арлова, Алеся Разанава, Валянціна Акудовіча, Наталкі Бабінай, Ігара Бабкова, Адама Глобуса, Вольгі Гапеевай, Альгерда Бахарэвіча, Віктара Марціновіча, Артура Клінава, Паўла Касцюкевіча, Марыі Мартысевіч, Андрэя Адамовіча. Сёння “Логвінаў” прадстаўляе Беларусь на кніжных выставах Еўропы: Ляйпцыгскай, Франкфурцкай, Пражскай, Варшаўскай ды інш., актыўна супрацоўнічае з замежнымі культурнымі цэнтрамі, выдаючы замежную літаратуру па-беларуску. Культурная палітыка выдавецтва рэалізуецца праз кнігарню “логвінаЎ”, якая ўжо 5 гадоў дзейнічае як адзін з цэнтраў літаратурнага жыцця Беларусі. Гэта месца прэзентацыі кніжнай прадукцыі не толькі “Логвінава”, але і большасці незалежных і дзяржаўных выдаўцоў Беларусі. На працягу некалькіх гадоў кнігарня “логвінаЎ” арганізоўвала ў Беларусі выступы літаратараў з Германіі, Польшчы, Чэхіі, Швецыі, Украіны, Літвы, Ізраіля, Швейцарыі, Японіі, а таксама праводзіла фестывалі замежных літаратур, якія мелі на мэце пазнаёміць беларусаў з найлепшымі набыткамі сусветнай літаратуры, і шырэй – культуры. Кнігарня “логвінаЎ” працуе ў цэнтры Мінска як частка незалежнай альтэрнатыўнай прасторы “Галерэя Ў”. Дзейнасць арганізацыі была заўважаная міжнароднай супольнасцю. У 2014 годзе Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў уручыла Ігару Логвінаву сваю штогадовую прэмію за “за ўзорную мужнасць у адстойванні свабоды выказвання і свабоды друку”.

  • 4

    Галіафы

    “Галіяфы”* – незалежнае выдавецтва, заснаванае ў 2007 годзе. Мае сваю аднайменную кнігарню ў Мінску, а таксама інтэрнэт-краму www.halijafy.by. Рухавіком і дырэктарам “Галіяфаў” з’яўляецца паэт і мастак Зміцер Вішнёў. Выдавецтва спецыялізуецца на выданні мастацкай літаратуры сучасных беларускіх аўтараў. Другі важны накірунак — дзіцячыя кнігі на беларускай мове. Акрамя таго, нам падабаецца займацца кнігамі па мастацтву і выданнямі, якія даследуюць з розных бакоў сучасную Беларусь. Кнігі “Галіяфаў” неаднаразова адзначаліся літаратурнымі прэміямі, у тым ліку двойчы прэміяй “Кніга году”. * Галіяфы – найбуйнейшыя ў свеце жукі, жывуць у Афрыцы. Назва выдавецтва паходзіць з “афрыканістычных” ідэяў культавага ў 90-я гады беларускага літаратурнага руху “Бум-Бам-Літ”.

РЭГІСТРУЙ УЛАСНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА

Прываблівай беларускіх спажыўцоў беларускасьцю. Пазначай узровень падтрымкі беларускай мовы, і атрымлівай удзячный сэгмент сталых пакупцоў.