• 1

    leleka.by

    Сэрвіс гатовай сумкі ў радзільню. Усё ў раддом у адным месцы с дастаўкай па ўсёй Беларусі! Раней, каб сабрацца ў радзільны дом і нічога не забыцца, трэба было страціць шмат часу: "перакапаць" не адзін форум ды сайт, каб знайсці слушную інфармацыю наконт актуальнага спісу рэчаў у радзільню, аб'ездзіць процьму крамаў і аптэк у пошуках тых самых пазіцый са спісу, змарнаваць свой час, грошы ды настрой. А ў выніку, ўсё роўна, нешта забыцца пакласці ў сваю "трывожную валізку". Цяпер мы вам прапануем вельмі зручны сэрвіс, з дапамогай якога гэтыя турботы застануцца ў мінулым. +Абірай ужо гатовую сумку. +Мяняй яе склад паводле свайго меркавання. +Альбо збірай сумку з "нуля" за 5 хвілін! +Празрыстыя кошты, толькі якасная і сертыфікаваная прадукцыя. Мы маем на мэце вырасці ў вялікую інтэрнэт-краму касметычнай, гігіенічнай і іншай прадукцыі для ўсёй сям'і, каб у адным месцы Вы мелі магчымасць заказваць усе сродкі дагляду за сабой і блізкімі.

  • 2

    flatpoint

    Праектуем цікавыя і сціплыя інтэр'еры, дамы. Дапамагаем з рашеннем пытанняў па перапланяроўцы і рамонтам.

  • 3

    Майстэрня вітража Белы Глаss

    Вітраж і Мастацкае Шкло. Вытворчасць мастацкага вітража. Прапануем рэалізацыю новых ідэй у інтэр'еры, — вітраж адкрывае бясконцыя магчымасці для гэтага. Наша студыя дапаможа Вам ўвасобіць іх у жыццё. Мы вырабляем вітраж у разнастайных тэхніках. Над кожным вітражным праектам працуе каманда прафесіяналаў, ад дыпламаваных мастакоў, да майстроў вітража з больш чым 20 гадовым вопытам працы. Замаўляючы вітраж у мастацкай студыі Белы Глаss, Вы можаце быць упэўненыя ў высакакласным выніку працы.

  • 4

    HONAR

    HONAR - брэнд беларускага адзення ды вопраткі. Новы беларускі мінімалізм – так апісваюць свой стыль дызайнеры Карына Адзесенка і Павел Доўнар. Простыя формы, вытрыманыя колеры, акрэсленныя лініі ды сілуэты, нацыянальныя акцэнты і аўтарская вышыўка – гэтыя асаблівасці брэнда з’яўляюцца падмуркам у стварэнні непаўторных і актуальных рэчаў. У інтэрнэт-краме honar.by Вы знойдзеце непасрэдна рэчы HONAR, а таксама беларускае адзенне ды аксэсуары іншых дызайнераў! - Падтрымліваем беларускую мову; - Падганяем адзенне па фігуры; - Дастаўляем замовы кур'ерам па Беларусі, поштай па ўсім свеце; - Паглядзець і прымераць адзенне можна ў фірмовым шоў-руме ў Менску

  • 5

    Добры Кут

    Кавярня і крама падарункаў і кветак. Правільная кава, хатняя гранола з міндалём, кэш'ю, мёдам, сушаным вінаградам, насеннем чыя. Салодкія ласункі, арэхі, сухафрукты, свежыя кветкі і букеты, падарункі і упакоўка, сувеніры, нататнікі, ручкі, кубкі, сшыткі, тэрмасы, ланчбоксы, манетніцы, цацкі і нават тапачкі, калекцыя паштовак. Проста шмат прыгажосці!

  • 6

    HAREZA

    Тавары для маленькіх беларусаў. hareza.by – гэта новы брэнд створаны адмыслова для маленькіх беларусаў і беларусачак. Тут вы можаце замовіць і набыць рэчы з беларускай сімволікай, развіваючыя цацкі, гульні, кніжкі, упрыгожванні і багата іншага. Таксама, запрашаем да супрацы рамесьнікаў і вытворцаў рэчаў для дзетак, з нацыянальным каларытам.

  • 7

    Uruččakrama

    Звычайная салодкая крама Uruččakrama знаходзіцца ў падземным праходзе станцыі метро Уручча. Крама адчынілася ў кастрычніку 2015. Што можна знайсці? Печыва, цукеркі, жавальны мармелад, безалкагольныя напоі, арэхі. Таксама можна выпіць кавы або гарбаты і з'есці гарачага сабаку. Мы адкрытыя для кожнага, што натуральна. Цёпла запрашаем!

  • 8

    Дарэчы

    Адзенне і гасцінцы. Крама "ДАРЭЧЫ" – гэта крама рэчаў, якія спатрэбяцца кожнаму беларусу. У нас вы знойдзеце сапраўдны беларускі патрыятызм, прыемную атмасферу і вядома ж рэчы, якія не пакінуць абыякавым сапраўднага беларуса.

  • 9

    Мой модны кут

    Тут вы зможаце «абвышываніць» сябе, сваякоў, сяброў, кватэру, машыну і г.д. У краме ёсць маленькія і вялікія памеры, прадаюцца саколкі, байкі, шапкі ды шалікі, карацей кажучы, вопратка на кожную пару года.

  • 10

    Імбрык

    Кнігі, гасцінцы, музыка, фільмы, цішоткі і іншае. Вартая айчынная інтэрнэт-крама з нацыянальным зьмесьцівам! Бясплaтная дастаўкай па ўсёй Беларусі! Марна часу не губляй - замаўляй на Imbryk.by!

  • 11

    LSTR Adzieńnie

    Брэнд беларускага адзеньня LSTR зьявіўся ў Беларусі ў 2012 годзе, першыя прадукты яго былі — зімовая шапка і майка-пола з «калюмнамі». Гэты дзяржаўны сымбаль ВКЛ і стаўся асновай лягатыпу брэнду. Цяпер асартымэнт істотна пашырыўся — кашулі, сьвітшоты, худзі, цішоткі, кепкі, торбы, шабеты, гаманцы, шапкі, папругі з выявамі пэрсанажаў беларускай гісторыі і нават дэкаратыўныя падушкі з мапай сярэднявечнай Эўропы. Герб «Пагоня», Аршанская бітва, крылаты вершнік, Грунвальдзкая бітва, Усяслаў Чарадзей, Кастусь Каліноўскі — толькі некаторыя матывы прынтаў на адзежы брэнду.

  • 12

    Галіафы

    “Галіяфы”* – незалежнае выдавецтва, заснаванае ў 2007 годзе. Мае сваю аднайменную кнігарню ў Мінску, а таксама інтэрнэт-краму www.halijafy.by. Рухавіком і дырэктарам “Галіяфаў” з’яўляецца паэт і мастак Зміцер Вішнёў. Выдавецтва спецыялізуецца на выданні мастацкай літаратуры сучасных беларускіх аўтараў. Другі важны накірунак — дзіцячыя кнігі на беларускай мове. Акрамя таго, нам падабаецца займацца кнігамі па мастацтву і выданнямі, якія даследуюць з розных бакоў сучасную Беларусь. Кнігі “Галіяфаў” неаднаразова адзначаліся літаратурнымі прэміямі, у тым ліку двойчы прэміяй “Кніга году”. * Галіяфы – найбуйнейшыя ў свеце жукі, жывуць у Афрыцы. Назва выдавецтва паходзіць з “афрыканістычных” ідэяў культавага ў 90-я гады беларускага літаратурнага руху “Бум-Бам-Літ”.

  • 13

    Логвінаў

    “Логвінаў” паўстаў у 2000 годзе як невялікае выдавецтва, што спецыялізавалася на выданні альтэрнатыўнай літаратуры. Сёння, праз столькі гадоў сваёй дзейнасці, “Логвінаў” з’яўляецца вядучай культурнай інстытуцыяй, што не толькі забяспечвае выхад незалежнай інтэлектуальнай і культурнай прадукцыі, але таксама фармуе густы чытацкай публікі ў Беларусі. Усе гэтыя гады выдавецтва актыўна фармавала літаратурны ландшафт краіны, публікуючы і папулярызуючы кнігі знакавых для беларускай сітуацыі пісьменнікаў: Андрэя Хадановіча, Уладзімір Арлова, Алеся Разанава, Валянціна Акудовіча, Наталкі Бабінай, Ігара Бабкова, Адама Глобуса, Вольгі Гапеевай, Альгерда Бахарэвіча, Віктара Марціновіча, Артура Клінава, Паўла Касцюкевіча, Марыі Мартысевіч, Андрэя Адамовіча. Сёння “Логвінаў” прадстаўляе Беларусь на кніжных выставах Еўропы: Ляйпцыгскай, Франкфурцкай, Пражскай, Варшаўскай ды інш., актыўна супрацоўнічае з замежнымі культурнымі цэнтрамі, выдаючы замежную літаратуру па-беларуску. Культурная палітыка выдавецтва рэалізуецца праз кнігарню “логвінаЎ”, якая ўжо 5 гадоў дзейнічае як адзін з цэнтраў літаратурнага жыцця Беларусі. Гэта месца прэзентацыі кніжнай прадукцыі не толькі “Логвінава”, але і большасці незалежных і дзяржаўных выдаўцоў Беларусі. На працягу некалькіх гадоў кнігарня “логвінаЎ” арганізоўвала ў Беларусі выступы літаратараў з Германіі, Польшчы, Чэхіі, Швецыі, Украіны, Літвы, Ізраіля, Швейцарыі, Японіі, а таксама праводзіла фестывалі замежных літаратур, якія мелі на мэце пазнаёміць беларусаў з найлепшымі набыткамі сусветнай літаратуры, і шырэй – культуры. Кнігарня “логвінаЎ” працуе ў цэнтры Мінска як частка незалежнай альтэрнатыўнай прасторы “Галерэя Ў”. Дзейнасць арганізацыі была заўважаная міжнароднай супольнасцю. У 2014 годзе Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў уручыла Ігару Логвінаву сваю штогадовую прэмію за “за ўзорную мужнасць у адстойванні свабоды выказвання і свабоды друку”.

  • 14

    Кніжная Шафа

    Кніжная Шафа – новы праект аб’яднанай прасторы, дзе пад адным дахам змяшчаюцца кніжныя выданні для ўсіх узростаў і фотавыставы беларускіх мастакоў + ФОТАМАТЭРЫЯЛЫ (плёнкі, праяўляльнікі, папера і г.д).

  • 15

    РАГНА

    Асартымент крамы — гэта простыя спажывецкія рэчы, арыгінальныя сувеніры і падарункі ў беларускім этнастылі. Адбор тавару для гандлю адбываецца на падставе традыцыйнасці, натуральнасці, эстэтыкі і функцыянальнасці. Кожны наведвальнік этнакрамы «Рагна» атрымлівае фірмовую картку з унікальным нумарам і пачатковай зніжкай 3%. Кожны ж пакупнік атрымлівае картку са зніжкай 5%. Пасля кожнай новай пакупкі выдаецца новая картка са зніжкай 5%.

  • 16

    Prastora.by

    «Беларуская Прастора» — інтэрнэт-крама беларускіх тавараў. Тут вы заўсёды можаце купіць кнігі, дыскі, сувэніры ды іншыя тавары, зробленыя беларусамі і для беларусаў. Вялікі выбар мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры, аўдыёкнігі, музычныя і відэа дыскі, паштоўкі ды шмат іншага, што можна замовіць на Беларускай Прасторы. Пашырайма Беларускую Прастору Разам!

РЭГІСТРУЙ УЛАСНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА

Прываблівай беларускіх спажыўцоў беларускасьцю. Пазначай узровень падтрымкі беларускай мовы, і атрымлівай удзячный сэгмент сталых пакупцоў.