• 1

    Фабрыка Мрояў

    Наш салон прыгажосці аказвае наступныя паслугі: - Паслугі касметычнай залы для мужчын і жанчын: апаратная касметалогія, масаж твару, догляд за скурай, чыстка твару і інш. - Паслугі манікюрнай залы для мужчын і жанчын: SPA-манікюр, апаратны манікюр, гарачы і еўрапейскі манікюр, доўгачасовае пакрыццё гель-лакам і інш. - Паслугі педыкюрнай залы для мужчын і жанчын: SPA-педыкюр, апаратны педыкюр, класічны педыкюр, парафінатэрапія і інш. - Паслугі цырульніцкай залы для мужчын і жанчын: вячэрнія і вясельныя прычоскі, касапляценне, дыягностыка і лячэнне валасоў, афарбоўванне валасоў і інш. Стрыжка, укладка, афарбоўка, камуфляж сівізны і інш. Паслугі па карэкцыі формы броваў, эпіляцыі. - Паслугі па карэкцыі фігуры: абкручванне, антыцэлюлітныя праграмы. - Васковая дэпіляцыя. Наш утульны і невялікі салон у цэнтры Менска працуе з 2001 года, разам з прафесійнымі маркамі (L'Oreal Professionаl, Anna Lotan Laboratories, Thalgo, Janssen, Thalac, Gerard's Cosmetics, Orly, Gehwol, Shellac CND) мы не адстаём ад сусветнай beauty-тэндэнцыі - выкарыстоўваем арганічную касметыку з натуральнымі эфірнымі алеямі. Прыходзьце да нас, вы самі ў гэтым пераканайцеся, а нашы выдатныя майстры з цудоўнымі рукамі, зробяць усё якасна і прафесійна, зарадзяць Вас бадзёрасцю і добрым настроем на доўгі час! Каб дакладна трапіць да аднаго з беларускамоўных майстроў - удакладняйце пры запісу.

    •  
    •  

А яшчэ ў выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў
+ агучаныя размоўнікі!