• 1

    BeerShow

    Самае правільнае месца, дзе можна ўзняць па куфлі піва за незалежнасць сваёй краіны! Атмасфера: Сярод беларускамоўных людзей гэта прасторная ўстанова вядома перш-наперш тым, што ў яе часова размясцілі славутую шыльду ў гонар абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. І гэта не выпадкова - у суседнім будынку была прынята Трэцяя Устаўная грамата аб незалежнасці БНР. Пакуль ідуць афіцыйныя ўзгаднення ўсталёўкі шыльды, у BeerShow яна ўжо паўплывала на атмасферу кавярні і распачала змены ў бок "беларусізацыі". Сюды водзяцца экскурсіі, бо да шыльды ўжо дадаліся і іншыя экспанаты датычныя да Беларускай Народнай Рэспублікі і антураж BeerShow ужо нагадвае паўнавартасную выставу. Ежа і напоі: Апроч шыкоўнай атмасферы часоў БНР, BeerShow - гэта ўстанова грамадскага харчавання, арыентавана на крафтавыя гатункі піва, халодныя і гарачыя закускі. Таксама ёсць пельмені і дранікі. Як трапіць: BeerShow размешчаны ў паўпадвальным памяшканні і вы зможаце заўважыць уваход у яе па вялікай драўлянай стрэлцы, што ўказвае ўніз на ўваход. У былыя часы, кавярня называлася "Валерыя", таму не здзіўляўцеся, калі тамака раз-пораз вам будзе сустракацца гэтая назва. На дадзены момант, гэта месца, дзе беларуская мова толькі пачынаецца. Але пачынаецца вельмі імкліва. На дадзены момант у Facebook і Instagram суполках SAY.BY вы можаце прапанаваць свой варыянт новай назвы для гэтай кавярні, і ўсе прапановы будуць разгледжанымі кіраўніцтвам установы!

  • 2

    Шпаркія вілкі

    Дастаўка ежы, кавярня і кэйтарынг. Шпаркія вілкi — здаровая хатняя ежа ў лепшых традыцыях беларускай нацыянальнай кухні. Каронная страва — традыцыйная беларуская бульбяная бабка. Прадукты галоўным чынам фермерскія, іх гадавалі без узмацняльнікаў росту і розных дабавак. Асаблiвасць кухнi — тушэнне, запяканне ў гліняных гаршчэчках i дастаўка пакупнiку.З аднаго боку, гэта арыгінальна, а з іншага — лепш захоўваецца цяпло.Апроч смачнай ежы заказчыку застаецца невялікі сувенір — керамічны гаршчок.

    •  
    •  
  • 3

    Добры Кут

    Кавярня і крама падарункаў і кветак. Правільная кава, хатняя гранола з міндалём, кэш'ю, мёдам, сушаным вінаградам, насеннем чыя. Салодкія ласункі, арэхі, сухафрукты, свежыя кветкі і букеты, падарункі і упакоўка, сувеніры, нататнікі, ручкі, кубкі, сшыткі, тэрмасы, ланчбоксы, манетніцы, цацкі і нават тапачкі, калекцыя паштовак. Проста шмат прыгажосці!

    •  
    •  

У выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў