• 1

    Будзьма Крама

    Крама беларускіх адметнасцяў “Будзьма!” У нашай краме цікавыя і адметныя рэчы ад ужо вядомага брэнда “Будзьма!” ў шырокім асартыменце, прысвечаныя беларускай культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці. Культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” у свой час адной з першых шырока і рознымі сродкамі не толькі папулярызавала беларускую культуру і гісторыю, але і небанальна падыходзіла да ўвасаблення самых розных аспектаў беларускай ідэнтычнасці. Так і нарадзіўся брэнд “Будзьма” дзеля таго, каб стыльных і прыгожых рэчаў з беларускім характарам станавілася болей. Мы ствараем сучасныя і актуальныя рэчыдля дзетак і дарослых, якія дазволяць падкрэсліць сваю адметнасць праз перліны з беларускай культуры. А яшчэ нашая інтэрнэт-крама - пляцоўка для майстроў і вытворцаў, якія разам з намі гатовыя задаволіць попыт людзей крэатыўных, дзейных і маладых духам, не губляючы беларускай “разынкі”. Ты патрыёт і хочаш гэта прадэманстраваць? Табе да нас! Ты хочаш вылучацца з натоўпу і праявіць сваю адметнасць? Табе да нас! Ты хочаш выхоўваць дзіцятка з густам? Табе да нас! Наша крама прапаноўвае якасныя і адметныя рэчы на штодзень і ў падарунак, якія можа дазволіць сабе кожны.

    •  
    •  
  • 2

    Рафінад

    Крама “Рафінад” — кветкі ✧ кава ✧ падарункі. Рабім гарачыя і халодныя напоі з сабой. Кветкі (рабім букецікі на замову, кветкі хатнія). Падарункі зрабленыя майстрамі і рамеснікамі (аздобім, упакуем).

  • 3

    leleka.by

    Сэрвіс гатовай сумкі ў радзільню. Усё ў раддом у адным месцы с дастаўкай па ўсёй Беларусі! Раней, каб сабрацца ў радзільны дом і нічога не забыцца, трэба было страціць шмат часу: "перакапаць" не адзін форум ды сайт, каб знайсці слушную інфармацыю наконт актуальнага спісу рэчаў у радзільню, аб'ездзіць процьму крамаў і аптэк у пошуках тых самых пазіцый са спісу, змарнаваць свой час, грошы ды настрой. А ў выніку, ўсё роўна, нешта забыцца пакласці ў сваю "трывожную валізку". Цяпер мы вам прапануем вельмі зручны сэрвіс, з дапамогай якога гэтыя турботы застануцца ў мінулым. +Абірай ужо гатовую сумку. +Мяняй яе склад паводле свайго меркавання. +Альбо збірай сумку з "нуля" за 5 хвілін! +Празрыстыя кошты, толькі якасная і сертыфікаваная прадукцыя. Мы маем на мэце вырасці ў вялікую інтэрнэт-краму касметычнай, гігіенічнай і іншай прадукцыі для ўсёй сям'і, каб у адным месцы Вы мелі магчымасць заказваць усе сродкі дагляду за сабой і блізкімі.

  • 4

    HONAR

    HONAR - брэнд беларускага адзення ды вопраткі. Новы беларускі мінімалізм – так апісваюць свой стыль дызайнеры Карына Адзесенка і Павел Доўнар. Простыя формы, вытрыманыя колеры, акрэсленныя лініі ды сілуэты, нацыянальныя акцэнты і аўтарская вышыўка – гэтыя асаблівасці брэнда з’яўляюцца падмуркам у стварэнні непаўторных і актуальных рэчаў. У інтэрнэт-краме honar.by Вы знойдзеце непасрэдна рэчы HONAR, а таксама беларускае адзенне ды аксэсуары іншых дызайнераў! - Падтрымліваем беларускую мову; - Падганяем адзенне па фігуры; - Дастаўляем замовы кур'ерам па Беларусі, поштай па ўсім свеце; - Паглядзець і прымераць адзенне можна ў фірмовым шоў-руме ў Менску

    •  
    •  

У выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў