{ "id": 1119, "user_id": 1, "title": "Група 4-5 гадкоў садка №137", "opis": "Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Яслі-сад № 137\" адкрылася 2 ліпеня 2010 года. Узрост вельмі юны, але дзякуючы маладосці, запалу, зацікаўленасці педагагічнага калектыву, дзіцячы сад расце, развіваецца, дужэе, прыгажэе, паступова ўвасабляючы ў жыццё свае планы.\r\n\r\nЗ 2013 г. ДУА \"Яслі-сад №137 г.Мінска\" з'яўляецца філіялам кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі БДПУ імя Максіма Танка.\r\n\r\nПрыярытэтныя кірункі дзейнасці:\r\n- Клопат пра здароўе, эмацыйны дабрабыт і сучаснае ўсебаковае развіццё кожнага дзіцяці.\r\n- Стварэнне ў групах атмасферы гуманнага і зычлівага стаўлення да ўсіх выхаванцаў, што дазволіць расціць іх свойлівымі, добрымі, дапытлівымі, ініцыятыўнымі, якія імкнуцца да самастойнасці і творчасці.\r\n- Максімальнае выкарыстанне разнастайных відаў дзіцячай дзейнасці; іх інтэграцыя з мэтай падвышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу.\r\n- Крэатыўнасць (творчая пазіцыя) працэсу выхавання і навучання.\r\n- Варыяцыйнасць выкарыстання адукацыйнага матэрыялу, што дазваляе развіваць творчасць у адпаведнасці з інтарэсамі і схільнасцямі кожнага дзіцяці.\r\n- Паважлівае дачыненне да вынікаў дзіцячай творчасці.\r\n- Забеспячэнне развіцця дзіцяці падчас выхавання і навучання.\r\n- Каардынацыя падыходаў да выхавання дзяцей ва ўмовах дзіцячага саду і сям'і. Забеспячэнне ўдзелу сям'і ў жыцці груп дзіцячага саду і дашкольнай установы ў цэлым.\r\n- Захаванне пераемнасці ў працы дзіцячага саду і пачатковай школы, што выключае разумовыя і фізічныя перагрузкі дзіцяці дашкольнага ўзросту.\r\n\r\nТут ваша дзіцё навучаць:\r\n- даглядаць за сабой, жыць у дзіцячым калектыве;\r\n- супрацоўнічаць са сталымі і равеснікамі;\r\n- паступова ваша дзіцё зразумее, што трэба шанаваць чужую думка, тут у яго з'явяцца таварышы і сябры;\r\n- на занятках у яго будуць развіваць памяць, увагу, уяўленне, лагічнае мысленне;\r\n- навучаць уважліва слухаць мастацкія творы, чытаць вершы, складаць і пераказваць невялікія казкі і аповеды;\r\n- навучаць спяваць і танцаваць;\r\n- разаўюць яго фізічныя здольнасці (у бегу, скоках, лажанні, спартовых гульнях і практыкаваннях, у плаванні); - ён будзе ўмець маляваць, ляпіць, канструяваць, рабіць аплікацыі.\r\n\r\nПаважаныя Бацькі! Сыходзячы на працу, ведайце, што ў нашым дзіцячым садзе дзеці ня будуць сядзець складучы рукі. Яны таксама будуць працаваць. Самае галоўнае – яны будуць гуляць. Бо гульня – гэта асноўная праца дзіцяці. А мы, педагогі, паспрабуем, каб у гульні нашы дзеці навучыліся лепш ляпіць, маляваць, выразаць, спяваць і танцаваць, займацца матэматыкай і граматай. Спадзяёмся на плённую супрацу нашага педагагічнага калектыву з вамі, дарагія Бацькі, бо ідзём мы з вамі ў «адзін бок», вырашаем адны заданні – гадуем нашых дзяцей!\r\n\r\nМы рады бачыць Вас і Вашых дзяцей!\r\n\r\nЁсць беларускамоўная група для ўзросту 4-5 гадкоў.", "url": "http:\/\/ddu137.minsk.edu.by", "rating": "0", "rate_users": 0, "date": null, "upgrade": null, "address": "вуліца Каруся Каганца, 2Б", "region": null, "city_old": null, "phone": "+375 17 246-02-10", "email": "ddu137@minsk.edu.by", "status": 0, "pic": null, "pic_size": null, "pic_small_size": null, "pic_small": null, "title_rus": null, "opis_rus": null, "city_rus": null, "address_rus": null, "discount_amount": 5, "viewed": null, "cats": [ "230" ], "mova_support": "reply", "updated_at": "2018-01-15 22:01:26", "created_at": "2018-01-15 22:01:26", "working_days": "[{\"single_days\":[true,true,true,true,true,false,false],\"working_time_from\":\"8\",\"working_time_to\":\"17\",\"working_breaks\":[]}]", "video": "", "pic_original": null, "geom": "0101000000048761D1BE8F3B4006312B6FA2EC4A40", "city": 75, "city_areas": "{53}", "pictures": null, "social_networks": null, "title_en": null, "representative_name": null, "representative_phone": null, "is_preliminary": 0, "opis_en": null, "latitude": "53.8487071", "longitude": "27.5615054", "isinsocial": false, "helpwithcategories": 0, "address_en": "vulica Karuśia Kahanca, 2b", "facebook": "", "vk": "", "instagram": "", "adnaklasniki": "", "twitter": "", "tiktok": "", "telegram": "", "youtube": "" }