• 1

    А-100. АЗС №8. Бараўлянскі сельсавет

    Аўтаматычная, ёсць дызель. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 2

    Аўстэрыя Уршуля

    Невялікая ўтульная кавярня з цёплай атмасферай, прыязным персаналам і камфортнымі венскімі крэсламі. "Аўстэрыя" знаходзіцца ў самым цэнтры горада, у галоўным будынку Купалаўскага тэатра, заходзіць можна ў любы час дня (з 11-й да 23-яй) кожны дзень тыдня. А з 11-ай да 16-ай штодня мы радыя прапанаваць Вам бізнэс-ланчы. Таксама ў кавярні ёсць бар і летняя тэраса з відам на Аляксандраўскі сквер і славуты мінскі фантан, летам там можна будзе пасядзець з філіжанкай кавы ці куфлем добрага піва. А пакуль шчыра запрашаем у саму аўстэрыю перад спектаклем ці пасля яго. Мы радыя бачыць гасцей перад спектаклем ці пасля. У разнастайным меню прадстаўлены стравы еўрапейскай кухні і знакамітай кухні Радзівілаў. Кавярня мае магчымасць правядзення банкетаў, карпаратыўных імпрэзаў, юбілеяў, вяселляў і г.д. у камернай абстаноўцы — зала разлічаная на 70 месцаў, фуршэты – да 300 месцаў. Уваход з боку Аляксандраўскага сквера.

    •  
    •  
  • 3

    Сярэдняя школа №168

    Сярэдняя школа №168 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год набіраюцца вучні у першы клас з беларускай моваю навучання.

    •  
    •  
  • 4

    НВК "Тэхналогія"

    Навукова-вытворчы кааператыў “Тэхналогія” заснаваны ў 1988 годзе. Асноўныя кірункі дзейнасці – кнігавыданне (навуковыя, навукова-папулярныя, даведкавыя, літаратурна-мастацкія ды іншыя выданні на мовах свету) і паліграфічная дзейнасць (выпуск кніг, брашур, бланкаў, візітовак, буклетаў, праспектаў, календароў ды інш.). Фірмовы знак “Тэхналогіі” створаны на аснове старадаўняй гравюры “Крылаты цмок” (з трактата беларускага навукоўца XVII стагоддзя Казіміра Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна з якіх – канструкцыя шматступеневай ракеты). Выкарыстанне гэтай гравюры нашай кампаніяй сімвалізуе пераемнасць традыцый нацыянальнай навукі, вытворчасці і беларускага кнігавыдання.

  • 5

    А-100. АЗС №19. Брыкета, 23

    Запраўка, мыйня аўтаматычная і самаабслугоўвання, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 6

    А-100. АЗС №25. Сеніца

    Запраўка, дызель, мыйня аўтаматычная і самаабслугоўвання, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 7

    Майстэрня вітража Белы Глаss

    Вітраж і Мастацкае Шкло. Вытворчасць мастацкага вітража. Прапануем рэалізацыю новых ідэй у інтэр'еры, — вітраж адкрывае бясконцыя магчымасці для гэтага. Наша студыя дапаможа Вам ўвасобіць іх у жыццё. Мы вырабляем вітраж у разнастайных тэхніках. Над кожным вітражным праектам працуе каманда прафесіяналаў, ад дыпламаваных мастакоў, да майстроў вітража з больш чым 20 гадовым вопытам працы. Замаўляючы вітраж у мастацкай студыі Белы Глаss, Вы можаце быць упэўненыя ў высакакласным выніку працы.

  • 8

    Стаматалагічная лякарня «Глорыя»

    Стаматалагічнай лякарні ўжо каля 20 год – гэта вялікі шлях крапатлівай працы. За гэтыя гады створаны згуртаваны калектыў высокакласных спецыялістаў, валодаючых самымі сучаснымі методыкамі і тэхналогіямі. Візіт да стаматолага ў стагоддзе высокіх тэхналогій, заўсёды саправаджаецца перажываннямі і страхамі – мы хочам развеяць гэтыя сумневы і прапанаваць Вам высокую якасць стаматалагічнага лячэння і індывідуальны падыход да пацыента. У нашай лякарні ўрачы-стаматолагі заўсёды знойдуць з Вамі поўнае паразуменне. Прыём вядуць высокакваліфікаваныя стаматолагі, якія адкажуць на ўсе Вашы пытанні, раскажуць аб перавагах стаматалагічных матэрыялаў, распрацуюць індывідуальную праграму, па якой будзе праходзіць лячэнне або пратэзаванне зубоў. Наша стаматалагічная лякарня абсталявана высокатэхналагічным абсталяваннем, выкарыстоўваюцца толькі апрабаваныя матэрыялы і правераныя тэхналогіі. Стаматалагічная лякарня выконвае паслугі для ўсёй сям’і. Нас прапаноўваюць сябрам і знаёмым, таму што цэняць якасць нашых паслуг (лячэнне, пратэзаванне, адбельванне, выпраўленне анамалій прыкусу, рэнтген дыягностыка зубоў і іншыя паслугі). Мы працуем па даступных цэнах для любога ўзросту і сацыяльнага статусу. Будзем Вельмі рады бачыць Вас на прыёме ў нашай стаматалагічнай лякарні «Глорыя».

  • 9

    А-100. АЗС №7. Партызанскі, 8а

    Запраўка, ёсць газ і дызель, мыйня аўтаматычная і самаабслугоўвання, арэнда прычэпаў і ровараў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, кветкі і букеты, страхаванне, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 10

    Школа скандынаўскай хады

    Правядзенне майстар-класаў па навучанню эфектыўнай тэхнікі скандынаўскай хады рэгулярныя групы для заняткаў скандынаўскай хадой у парку Перамогі, Мінск; Індывідуальныя трэніроўкі з інструктарам; Распрацоўка маршрутаў для трэніровак і падарожжаў; Метадычныя і матывацыйныя матэрыялы для самастойных трэніровак; Кансультацыі па выбару кійкаў пад мэты і ўмовы хады; Рамонт і сэрвіснае абслугоўванне кійкаў.

  • 11

    Эканомстрой

    Будматэрыялы з дастаўкай па ўсёй тэрыторыі Беларусі! Заклад добрага рамонту - гэта якасныя і даўгавечныя будаўнічыя матэрыялы. Інтэрнэт крама будматэрыялаў «ЭканомСтрой» - выдатны варыянт, каб выбраць усе неабходныя матэрыялы максімальна хутка, проста і танна. Шырокі асартымент - ёсць, з чаго абраць!

  • 12

    ІдэяСофт

    Кампанія ІдэяСофт пастаўляе паслугі ў сферы праектавання, распрацоўкі і падтрымкі праграмнага забеспячэння на тэрыторыі Заходняй Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Аўстраліі. Кампанія заснавана групай IT-спецыялістаў у 2014 годзе. Цэнтр распрацоўкі кампаніі знаходзіцца ў Беларусі, г. Мінск. IdeaSoft LLC паспяховая і дынамічная ў развiццi IT-кампанія, асноўная спецыялізацыя якой- гэта распрацоўка i падтрымка ПЗ, вэб і мабільных прыкладанняў. На дадзены момант кампанія знаходзіцца ў стадыі актыўнага росту, і мы запрашаем таленавітых і крэатыўных людзей для сумеснай працы над цікавымi і перспектыўнымi праектaмi.

    •  
    •  
  • 13

    Каляровы Кот Компані

    Паліграфія, рэклама і дызайн. Друк візітовак, самаклейныя этыкеткі, друкаванка чорна-белая, каляровая. Тыражаванне, календары, буклеты, флаера, лічбавы друк, афсет, шырокафарматны друк, ламінаванне. Выдатныя цэны. Пры замове ад 15 рублёў дастаўка па Мінску бясплатна.

    •  
    •  
  • 14

    А-100. АЗС №35. Навадворскі сельсавет

    Запраўка, дызель, мыйня аўтаматычная і самаабслугоўвання, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 15

    Беларускамоўны Дзед Мароз

    Беларускамоўны Дзед Мароз для дзетак і дарослых! ⠀ Павіншуйце са святамі з нацыянальным каларытам! ⠀ 💰Кошт праграмы (30 хвілін) – 100 р. ⠀ ➕ ✔️прафесійны актор; ✔️унікальная праграма; ✔️выезд у любое зручнае для вас месца; ✔️беларускамоўная Снягурка. ⠀ Пішыце - званіце: 📞+375291419497, Тэлеграм: alesia_gur

    •  
    •  
  • 16

    Вясёлы шляхцюк

    Вітаю, шаноўнае спадарства! Росквіту і дастатку вам! Беларускі вядоўца Васіль Грыбоўскі-Гурыновіч і Анімацыйная каманда “ВЯСЁЛЫ ШЛЯХЦЮК” прапануе Вам свае паслугі. Традыцыі мінулага, спалучаныя з сучаснасцю. Весела! Непаўторна! І нават рызыкоўна! А галоўнае, запамінальна! Мы гэта: - Беларускія вяселле, хрэсьбіны, дзень нараджэння, карпаратыўныя бяседы! - Сустрэча гасцей шляхціцам (можна з музыкамі) - Застольныя завядзёнкі! - Майстар клас па беларускіх танцах з выкіндэсам! - Традыцыйныя беларускія тосты, развучым - навучым! - Бяседныя песні пра гонар, годнасць ды каханне! - Музыка дуды - Беларускія святы: Купалле ды Каляды, Фэсты ды імпрэзы - шляхецкія забаўкі! - Гульні ды інтэрактывы па-беларуску! - Беларускія застольныя традыцыі (Гісторыя ажывае, а нутро спажывае) - Вядоўца па-беларуску ў класічным гарнітуры ці сармацкім шляхецкім - Святы Мікалай, добры сівабароды дзядуля - Бавімся ад 30 хвілін і да колькі патрэбна гадзін

    •  
    •  
  • 17

    Волат

    У фізкультурна-спартовым клубе «Волат» кожны ахвочы любога ўзросту, пачынаючы з 4 гадоў, можа зрабіць упэўненыя крокі на шляху да здаровага ладу жыцця, дзе няма месца алкаголю і тытуню. Дзе спорт, фізічная культура і ўнутранае развіццё гарманічна удасканальваюць чалавека. Выберыце для сябе і Вашых дзяцей занятак па душы: каратэ, кроссТрэнінг (фунцыянальны трэнінг), ММА (змяшаныя двубоі), фізічная падрыхтока дашкольнікаў. У сучасным спорце, асабліва ў двубоях, няма дробязяў, і перамогу на прэстыжным топ-турніры часцяком вызначаюць толькі нязначныя нюансы. У аснове нашых адносінаў да навучальна-трэнеравальнага працэсу ляжыць прафесійнае дачыненне да падрыхтоўкі нашых спартоўцаў, якая складаецца са спартовых зал і іх матэрыяльнага абсталявання, трэнерскага складу, трэнеравальнага рэжыму (зборы, трэніроўкі, аднаўленне) і, нарэшце, камандны дух. Пры клубе дзейнічае і кавярня, дзе можна добра падсілкавацца.

    •  
    •  
  • 18

    Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

    У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, што сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такім сімвалам з’яўляецца Янка Купала (1882 – 1942). Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы заснаваны 22 мая 1944 года, першых наведвальнікаў прыняў 20 верасня 1945 года. Стваральнікам і першым дырэктарам музея стала жонка Янкі Купалы – Уладзіслава Францаўна Луцэвіч. Ёй належыць вялікая заслуга ў пошуках і захаванні рукапісаў, фотаздымкаў, першадрукаў, асабістых рэчаў пісьменніка і яго саратнікаў. Гэтыя матэрыялы і паклалі пачатак фондавым калекцыям музея. З 1959 года музей знаходзіцца па адрасе вуліца Янкі Купалы ў адмыслова збудаваным будынку на тым месцы, дзе паэт жыў з 1927 па 1941 год у доме, які згарэў у час ІІ Сусветнай вайны. Музей мае 4 філіялы. Старэйшыя – радзіма Янкі Купалы Вязынка і Ляўкі, дзе месцілася дача паэта, – маюць статус мемарыяльнага запаведніка. Мемарыялізаваны Акопы, дзе прайшлі самыя плённыя гады творчасці, і Яхімоўшчына, дзе былі напісаны вершы, што ўвайшлі ў першы зборнік “Жалейка”. Сёння Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы – адзін з самых сучасных у Рэспубліцы Беларусь. Трэцяя экспазіцыя “Шляхі” (2014) на новым ўзроўні прадстаўляе Янку Купалу – генія нацыянальнай літаратуры, які сваім словам абуджаў свядомасць беларусаў як нацыі, годных прадстаўнікоў славянскай і сусветнай супольнасці. Выкарыстанне IT-тэхналогій пашырыла інфармацыйныя магчымасці экспазіцыі, паспрыяла стварэнню атмасферы месца і часу, эфекту прысутнасці. Унікальным з’яўляецца ”Галаграфічны тэатр“ – праекцыя рухомай постаці Янкі Купалы, агучаная арыгінальным запісам голасу паэта. Сучасныя літаратурна-дакументальныя экспазіцыі створаны ў Вязынцы (2012) і Ляўках (2015) . Музей сабраў каманду аднадумцаў, аб’яднаных любоўю да беларускага слова, павагай да нашай гісторыі, якімі яны дзеляцца з людзьмі, укладаючы ў справу не толькі веды, але і частку душы. Плён дзейнасці музейнай каманды не застаўся незаўважаны. Музейныя праекты занялі прызавыя месцы на трох Нацыянальных форумах “Музеі Беларусі”: 1- е за дызайн-праект экспазіцыі “Шляхі” (2012), 2-е за выданне каталога “Ты гэтых вачэй не забудзь…” і выставачны праект “Будзь ЯК: Янка Купала і стыль” (2014), а таксама за распрацоўку лічбавага шрыфту “PIASNIAR” на аснове почырку паэта (2016). Шрыфт атрымаў 2-гі прыз і на міжнародным спецыялізаваным форуме па інфармацыйных тэхналогіях TIBO-2015. У 2012 годзе калектыў музея ўзнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. У 2017 годзе на Міжнародным конкурсе на лепшы славянскі музей “ŽIVA” (Cлавенія) музей атрымаў прыз у адной з 5 намінацый – “За лідэрства”сярод 23 музеяў з 11 славянскіх краін. Але галоўная ўзнагарода – усмешка і добрае слова тых, хто прыходзіць у Купалаў дом!

    •  
    •  
  • 19

    А-100. АЗС №21. Ваўпшасава, 40

    Запраўка, ёсць дызель, мыйня аўтаматычная, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 20

    Буслянка

    Мы займаемся праектаваньнем і будаўніцтвам скандынаўскіх каркасных дамоў у Беларусі. На нашым сайте вы можаце знайсці шмат архітэкітурных эскізаў нарвежскіх, шведскіх і фінскіх дамоў паводле якіх мы распрацоўваем дэтальны праект і па яму будуем ваш дом. Больш падрабязная інфармацыя змешчана на нашым сайте.

    •  
    •  
  • 21

    А-100. АЗС №15. Прамысловая, 2Б

    Запраўка, ёсць газ і дызель, мыйня аўтаматычная, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос. бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 22

    BRUTUS Аўтамотамайстэрня

    СТА і Кастам майстэрня. -Кузаўны рамонт і афарбоўка. -Рамонт пазадарожнікаў і легкавых аўтамабіляў. -Сілавое абважванне пазадарожнікаў - сілавыя бамперы, парогі, экспедыцыйны багажнікі. -Ліфт падвескі і кузавоў пазадарожнікаў. -Рамонт матацыклаў і мататэхнікі - дарожных, спартовых, кросавых матацыклаў, чопераў. -Абслугоўванне аўтамабіляў і матацыклаў. -Усе выгляды зварных прац. -Вытворчасць выхлапных сістэм.

  • 23

    Логвінаў

    “Логвінаў” паўстаў у 2000 годзе як невялікае выдавецтва, што спецыялізавалася на выданні альтэрнатыўнай літаратуры. Сёння, праз столькі гадоў сваёй дзейнасці, “Логвінаў” з’яўляецца вядучай культурнай інстытуцыяй, што не толькі забяспечвае выхад незалежнай інтэлектуальнай і культурнай прадукцыі, але таксама фармуе густы чытацкай публікі ў Беларусі. Усе гэтыя гады выдавецтва актыўна фармавала літаратурны ландшафт краіны, публікуючы і папулярызуючы кнігі знакавых для беларускай сітуацыі пісьменнікаў: Андрэя Хадановіча, Уладзімір Арлова, Алеся Разанава, Валянціна Акудовіча, Наталкі Бабінай, Ігара Бабкова, Адама Глобуса, Вольгі Гапеевай, Альгерда Бахарэвіча, Віктара Марціновіча, Артура Клінава, Паўла Касцюкевіча, Марыі Мартысевіч, Андрэя Адамовіча. Сёння “Логвінаў” прадстаўляе Беларусь на кніжных выставах Еўропы: Ляйпцыгскай, Франкфурцкай, Пражскай, Варшаўскай ды інш., актыўна супрацоўнічае з замежнымі культурнымі цэнтрамі, выдаючы замежную літаратуру па-беларуску. Культурная палітыка выдавецтва рэалізуецца праз кнігарню “логвінаЎ”, якая ўжо 5 гадоў дзейнічае як адзін з цэнтраў літаратурнага жыцця Беларусі. Гэта месца прэзентацыі кніжнай прадукцыі не толькі “Логвінава”, але і большасці незалежных і дзяржаўных выдаўцоў Беларусі. На працягу некалькіх гадоў кнігарня “логвінаЎ” арганізоўвала ў Беларусі выступы літаратараў з Германіі, Польшчы, Чэхіі, Швецыі, Украіны, Літвы, Ізраіля, Швейцарыі, Японіі, а таксама праводзіла фестывалі замежных літаратур, якія мелі на мэце пазнаёміць беларусаў з найлепшымі набыткамі сусветнай літаратуры, і шырэй – культуры. Кнігарня “логвінаЎ” працуе ў цэнтры Мінска як частка незалежнай альтэрнатыўнай прасторы “Галерэя Ў”. Дзейнасць арганізацыі была заўважаная міжнароднай супольнасцю. У 2014 годзе Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў уручыла Ігару Логвінаву сваю штогадовую прэмію за “за ўзорную мужнасць у адстойванні свабоды выказвання і свабоды друку”.

    •  
    •  
  • 24

    Salateira у “Gallery Minsk”

    Salateira - гэта сетка fast-healthy рэстаранаў італьянскай і міжземнаморскай кухні з прынцыпам свабоднага выбару інгрэдыентаў. Мы прапануем самыя вытанчаныя і свежыя стравы, зробленыя з высакаякасных інгрэдыентаў па ўмераным кошце. Мы прапануем атрымаць асалоду ад дзіўных водараў італьянскай кухні: сакавітыя салаты, арыгінальныя пасты, натуральныя сандвічы, сапраўдныя равіолі і далiкатныя крэм-супы ў дзіўна вялікіх порцыях па вельмі разумным кошце. У гэтым кафэ з вамі першымі павітаюцца па-беларуску!

    •  
    •  
  • 25

    LSTR Adzieńnie

    Брэнд беларускага адзеньня LSTR зьявіўся ў Беларусі ў 2012 годзе, першыя прадукты яго былі — зімовая шапка і майка-пола з «калюмнамі». Гэты дзяржаўны сымбаль ВКЛ і стаўся асновай лягатыпу брэнду. Цяпер асартымэнт істотна пашырыўся — кашулі, сьвітшоты, худзі, цішоткі, кепкі, торбы, шабеты, гаманцы, шапкі, папругі з выявамі пэрсанажаў беларускай гісторыі і нават дэкаратыўныя падушкі з мапай сярэднявечнай Эўропы. Герб «Пагоня», Аршанская бітва, крылаты вершнік, Грунвальдзкая бітва, Усяслаў Чарадзей, Кастусь Каліноўскі — толькі некаторыя матывы прынтаў на адзежы брэнду.

    •  
    •  
  • 26

    Сярэдняя школа №128

    Сярэдняя школа №128 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год набіраюць вучняў у першы клас з беларускай моваю навучання.

    •  
    •  
  • 27

    Кавярня “Лава Кавы”

    Паважаныя жыхары Менска! Сардэчна запрашаем наведаць нашу ўтульную кавярню "ЛаваКавы" ў цэнтры горада✨ Мы любім каву і мову! Калі Вы таксама – мы чакаем Вас у госці. У нас Вы зможаце ўзяць з сабой найсмачную каву з 100% Арабікі (Бразілія і Эфіёпія), кававыя напоі, гарбату,смузі і таксама марозіва. З панядзелка па чацвер Вас чакае прыемная спецпрапанова тыдня – кава дня 350 мл за 2 рублі, а таксама іншыя акцыі! Свой кубак -10% Дзе? Вул. Кірава 1, уваход паміж KFC і МТбанком. Калі? Пн.-пт. 09:00-20:00 Сб. 09:00-18:00 Няд. 10:00-17:00 А калі жадаеце сачыць, як жыве наш маленькі свет, можаце падпісацца на нашу старонку: https://www.instagram.com/lava_kavy/ Падпісантам у Instagram – падарунак! Мы ўжо чакаем вас❤️.

    •  
    •  
  • 28

    Сярэдняя школа №151

    Сярэдняя школа №151 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год набіраюць вучняў у першы клас з беларускай моваю навучання.

    •  
    •  
  • 29

    Сярэдняя школа №179

    Сярэдняя школа №179 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год набіраюць вучняў у першы клас з беларускай моваю навучання.

    •  
    •  
  • 30

    А-100. АЗС №3. Шаранговiча, 81

    Аўтаматычная, ёсць дызель. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 31

    А-100. АЗС №13. Радыяльная, 13а

    Запраўка, ёсць дызель, мыйня аўтаматычная, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 32

    Kuzauny.by

    Кузаўны рамонт і афарбоўка аўто у прафесійнай камеры. Пескаструменная апрацоўка, рыхтоўка спотэрам, паліроўка. Вопыт 10 гадоў. Якасць, гарантыя!

  • 33

    Гімназія №9

    Гісторыя гімназіі: 1964 год – заснавана сярэдняя школа № 93 1991 год – атрыманы статус гімназіі № 93 з беларускай мовай навучання і з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы і нямецкай мовы на базавым узроўні 1998 год – прысвоены парадкавы нумар гімназія № 9 2006 год – перайменаванне ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Гімназія № 9 г. Мінска” 2006 год – адкрыццё класаў з агульнаэстэтычным накірункам 2011 год – атрыманне сертыфіката аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду 2016 год – атрыманне сертыфіката аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду Профільнае навучанне У 2017/2018 навучальным годзе на III ступені (11 клас) агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіі ажыццяўляцца профільнае навучанне па філалагічным накірунку. У рамках профільнага навучання вывучаюцца на павышаным узроўні вычэбныя прадметы "Беларуская мова" і "Англійская мова". Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу: Выкладанне ўсіх прадметаў на беларускай мове; Вывучэнне англійскай мовы з 1-га класа; Магчымасць вывучэння другой замежнай мовы (польскай) з 2-га класа; Факультатыўныя заняткі па запытах вучняў і іх законных прадстаўнікоў; Заняткі музычнай накіраванасці (ігра на фартэпіяна, баяне, акардэоне, цымбалах); Гурткі “Тэатр моды”, “Музейная справа”; Заняткі ў спартыўных секцыях (спартыўныя гульні, агульнафізічная падрыхтоўка з элементамі футбола, валейбола, баскетбола); Група падоўжанага дня з 12.00 да 18.00.

    •  
    •  
  • 34

    А-100. АЗС №5. Масюкоўшчына, 2а/3

    Запраўка, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 35

    Страхавы агент Алесь Лагвінец

    Страхавы агент (ЗАСТ Прамтрансінвест https://www.promtransinvest.by/). Віды страхаваньня: Аўтамабільныя сродкі (унутранае і "Зялёная карта", Аўтакаска) Ад хваробаў і няшчасных выпадкаў пры выезьдзе за мяжу Будынкі і жыльлё. Зніжка за мову 5% страхоўкі выезду за мяжу.

  • 36

    АртФактар

    Назва ўсяго нашага педагагічнага праекту - АРТФАКТАР. Фактар Творчасці існуе ўнутры кожнага з нас, ён правакуе і патрабуе ад нас творчасці ў розных яе праявах, пры пэўных умовах, пры адпаведных настройках ён можа раскрыць нас, здзівіць, узбадзёрыць і ўзмацніць, з яго дапамогай мы здольныя ажыццяўляць неверагодныя, нечаканыя, натхняльныя і захапляльныя рэчы. АРТФАКТАР майстар-класы і трэнінгі Андрэя Саўчанкі (выкладае акторскае майстэрства з 1997 года. Актор, рэжысер, выкладчык Акадэміі мастацтваў) для каго: акторам, бізнэсоўцам, дзецям, цікавым і цікаўным людзям дзе: Менск (студыя Free Voice на Куйбышава,22 і студыя "Музычны Квартал" на Чапаева,3) калі: з 2013 пастаянна працуюць групы розных праграмаў і ідзе набор у ніжэйназваныя групы) АРТФАКТАР дапаможа пачынаючым акторам і рэжысёрам зрабіць практычныя першыя крокі, "панюхаць пораху", ці падрыхтавацца да паступлення ў тэатральную ВНУ (праграмы "Мастацтва Актора" і "Партал у Тэатр"); бізнэсоўцам, кіраўнікам, мэнэджэрам, публічным асобам і іншым людзям пазбавіцца ад заціскаў і комплексаў, эфектыўна самапрэзентавацца, пашырыць свае здольнасці наконт камунікатыўнасці, а таксама прадуктыўна рыхтавацца, праводзіць публічныя выступы і пакідаць добрае ўражанне ў партнёраў пасля сустрэчы (праграмы "Культ Асобы, Індывідуальнасці і Камунікабельнасць." і "Эфектыўны публічны выступ, альбо King's Speech"); дзецям зачаравацца тэатрам (праграмы "Арт-Вандроўка" для розных узростаў); і прафесійным акторам трымаць сябе ў форме і павялічваць свой узровень (праграмы "Пачуццё імправізацыі", "Праца над вобразам","Методыка стварэння монаперформанса", "Вербацім. Дакументальны спектакль", "Японскія Хайку як метад існавання актора на сцэне", а таксама ў летні час - выяздныя майстар-класы на прыродзе - хутар у лесе - вёска Чанавічы, Нясвіжскі раён, Менская вобласць. Праграмы: "Актор і Прырода", "Беларуская міталогія", "Рытуал як спосаб існавання").

  • 37

    Тэатр Янкi Купалы

    Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы — найстарэйшы беларускі тэатр, знаходзіцца ў Мінску. У складзе тэатра дзейнічаюць дзве сцэны: галоўная (вул. Энгельса, д. 7) і малая (вул. Энгельса, д. 12). Мастацкі кіраўнік тэатра: Мікалай Пінігін (з 2009 года). Сярод шырокай рэпертуарнай палітры, якая ўключае і сучасныя п'есы, і жанравыя пастаноўкі, рускую і замежную класіку, асаблівую ролю іграе нацыянальная драматургія, на аснове якой створаны лепшыя спектаклі тэатра. Імёны выдатнага беларускага пісьменніка Васіля Быкава, драматургаў Андрэя Макаёнка, Івана Чыгрынава, Мікалая Матукоўскага, Аляксея Дударава ўвайшлі ў гісторыю Купалаўскага тэатра. Заснаваны ў верасні 1920 года намаганнямі першага мастацкага кіраўніка Фларыяна Ждановіча. Тэатр імя Янкі Купалы на працягу многіх гадоў паспяхова захоўвае найлепшыя дасягненні айчыннага тэатральнага мастацтва, а таксама спалучае традыцыйныя каштоўнасці з устаноўкай на няспынны мастацкі пошук і творчы эксперымент. Рэпертуар тэатра налічвае каля 25 пастановак розных жанраў і форм паводле п’ес айчынных класікаў, а таксама сучасных аўтараў, дзеля чаго актыўна супрацоўнічае з найлепшымі драматургамі, мастакамі і рэжысёрамі.

    •  
    •  

У выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў