• 1

    HONAR

    HONAR - брэнд беларускага адзення ды вопраткі. Новы беларускі мінімалізм – так апісваюць свой стыль дызайнеры Карына Адзесенка і Павел Доўнар. Простыя формы, вытрыманыя колеры, акрэсленныя лініі ды сілуэты, нацыянальныя акцэнты і аўтарская вышыўка – гэтыя асаблівасці брэнда з’яўляюцца падмуркам у стварэнні непаўторных і актуальных рэчаў. У інтэрнэт-краме honar.by Вы знойдзеце непасрэдна рэчы HONAR, а таксама беларускае адзенне ды аксэсуары іншых дызайнераў! - Падтрымліваем беларускую мову; - Падганяем адзенне па фігуры; - Дастаўляем замовы кур'ерам па Беларусі, поштай па ўсім свеце; - Паглядзець і прымераць адзенне можна ў фірмовым шоў-руме ў Менску

    •  
    •  
  • 2

    Куфэрак падарожжаў

    Фірма займаецца арганізацыяй экскурсій па Беларусі і за мяжу. Самы высокі ўзровень правядзення мерапрыемстваў і незабыўныя ўражанні ад вандровак па любімай Беларусі!

    •  
    •  
  • 3

    Рандоль

    Месца для тых, хто не ўяўляе сваё жыццё без прыгажосці і водару садовых кветак, без рэкорднага і экалагічнага ўраджаю, руплівай працы на сваіх "сотках". У краме заўсёды можна набыць насенне лепшых сартоў і гібрыдаў айчыннай і замежнай селекцыі, угнаенні, рыштунак.

  • 4

    leleka.by

    Сэрвіс гатовай сумкі ў радзільню. Усё ў раддом у адным месцы с дастаўкай па ўсёй Беларусі! Раней, каб сабрацца ў радзільны дом і нічога не забыцца, трэба было страціць шмат часу: "перакапаць" не адзін форум ды сайт, каб знайсці слушную інфармацыю наконт актуальнага спісу рэчаў у радзільню, аб'ездзіць процьму крамаў і аптэк у пошуках тых самых пазіцый са спісу, змарнаваць свой час, грошы ды настрой. А ў выніку, ўсё роўна, нешта забыцца пакласці ў сваю "трывожную валізку". Цяпер мы вам прапануем вельмі зручны сэрвіс, з дапамогай якога гэтыя турботы застануцца ў мінулым. +Абірай ужо гатовую сумку. +Мяняй яе склад паводле свайго меркавання. +Альбо збірай сумку з "нуля" за 5 хвілін! +Празрыстыя кошты, толькі якасная і сертыфікаваная прадукцыя. Мы маем на мэце вырасці ў вялікую інтэрнэт-краму касметычнай, гігіенічнай і іншай прадукцыі для ўсёй сям'і, каб у адным месцы Вы мелі магчымасць заказваць усе сродкі дагляду за сабой і блізкімі.

  • 5

    А-100. АЗС №20. Даўгінаўскі тракт, 190

    Запраўка, газ, дызель, мыйня аўтаматычная і самаабслугоўвання, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 6

    Пачатковая школа №112

    Сярэдняя школа №112 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год набіралі вучняў у першы клас з беларускай моваю навучання.

    •  
    •  
  • 7

    Сярэдняя школа №96

    Сярэдняя школа №96 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год набіраюць вучняў у першы клас з беларускай моваю навучання.

    •  
    •  
  • 8

    А-100. АЗС №18. Траса на Магілёў (М4), 4 км ад МКАД

    Запраўка, газ, дызель, мыйня аўтаматычная і самаабслугоўвання, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 9

    А-100. АЗС №10. Папярнянскі сельсавет

    Аўтаматычная, ёсць дызель. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 10

    А-100. АЗС №2. Баравая, 7

    Запраўка, газ, дызель, мыйня аўтаматычная і самаабслугоўвання, абанементы на мыйню, арэнда прычэпаў і ровараў, міні-кафэ, А-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, паліўныя талоны, кветкі і букеты, страхаванне, абмен валют, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 11

    Дзіцячая бібліятэка № 8, філіял

    Да паслуг чытачоў абанемент для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, абанемент для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Гісторыя бібліятэкі – гэта людзі, якія тут працуюць, іх розум і творчасць, гэта чытачы, іх удзел у жыцці бібліятэкі.

    •  
    •  
  • 12

    А-100. АЗС №24. "Брэст-Мінск", 9-ы км

    Запраўка, дызель, AdBlue, мыйня аўтаматычная і самаабслугоўвання, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 13

    А-100. АЗС №4. Герасіменкі, 2

    Аўтаматычная, ёсць дызель. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 14

    Рамонт бытавой тэхнікі

    Наша кампанія займаецца прафесійным рамонтам мікрахвалёвых печаў і пральных машын. Таксама магчымы рамонт іншай бытавой тэхнікі (пыласосы, блендары, кавамашыны і так далей). Мы працуем толькі з праверанымі пастаўшчыкамі арыгінальных запчастак. Дзякуючы ўласнаму складу, шмат запчастак знаходзяцца ў наяўнасці. Беларускамоўным кліентам зніжка - 5%

  • 15

    Кніжная Шафа

    Кніжная Шафа – новы праект аб’яднанай прасторы, дзе пад адным дахам змяшчаюцца кніжныя выданні для ўсіх узростаў і фотавыставы беларускіх мастакоў + ФОТАМАТЭРЫЯЛЫ (плёнкі, праяўляльнікі, папера і г.д).

    •  
    •  
  • 16

    Рамесьнік Рымша

    "Сапраўдны Герб для офіса і ў кожную хатку". Нажаль, мала ў якіх кабінэтах вісіць сапраўдны Герб - звычайна, людзі вешаюць т.зв. "капусту". За ўвес час я бачыў Пагоню на сьцяне ў выглядзе Герба толькі ў аднаго чалавека. Натуральна, я вырашыў выправіць гэткі прагал. Трохі гісторыі: Першаўзор гэтае шыльды я купіў гадоў семь таму. Ён быўзроблены ў 1993 годзе на замову Незалежнае Беларусі дзеля шыльдаваньня ўсіх памежных слупоў абапал межаў нашае краіны. Але пасьля быў 1994 год, і гэтыя шыльды так і ня трапілі на памежныя слупы, - паўсюль навешалі "капусты". Мару, што на стагоддзе БНР мы абшыльдуем і свае кабінэты, і нашыя хаткі НАШЫМ ГЕРБАМ. Таму і зрабіў і Герб, і, як напамін - трафарэт "Сапраўдны Герб для офіса і ў кожную хатку". Гэта выдатны падарунак і таму дырэктару, хто яшчэ не мае ў сваім кабінэце Герба, і ў хатку сябра. За якасьць ня сорамна. Кошты для ручное працы - проста нікчэмныя.

    •  
    •  
  • 17

    Salateira у “Dana Mall”

    Salateira - гэта сетка fast-healthy рэстаранаў італьянскай і міжземнаморскай кухні з прынцыпам свабоднага выбару інгрэдыентаў. Мы прапануем самыя вытанчаныя і свежыя стравы, зробленыя з высакаякасных інгрэдыентаў па ўмераным кошце. Мы прапануем атрымаць асалоду ад дзіўных водараў італьянскай кухні: сакавітыя салаты, арыгінальныя пасты, натуральныя сандвічы, сапраўдныя равіолі і далiкатныя крэм-супы ў дзіўна вялікіх порцыях па вельмі разумным кошце. У гэтым кафэ з вамі першымі павітаюцца па-беларуску!

    •  
    •  
  • 18

    РТБД Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

    Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі дастаткова малады тэатр, але па праву лічыцца экспертам у сучасным тэатры, так як 90% бягучага рэпертуару – сучасная беларуская драматургія. Мы не абмяжоўваем сучаснага гледача рамкамі: творчымі і асабістымі, моўнымі – прапануем спектаклі з субтытрамі; тэрытарыяльнымі – праводзім сустрэчы з акцёрамі, рэжысёрамі, прымаем удзел у замежных фестывалях, шмат гастралюем. Ствараем усё больш эксперыментальных спектакляў на вострыя сацыяльныя тэмы, уводзім новыя жанры. Час працы касы ўдакладняйце, калі ласка, па тэлефоне: +375 44 765 11 93.

    •  
    •  
  • 19

    Пангеямедыкал – медычны цэнтр

    Здароўе ня мае цаны. Гэтая простая і важная ісьціна аб'ядноўвае ўсіх нас – і лекараў, і пацыентаў. Мы, у мэдычным цэнтры «Пангеямэдыкал» памятаем пра гэта заўсёды і ня толькі таму, што самі бываем пацыентамі. Проста гэта – галоўны прынцып нашае працы. У нашым цэнтры праца вядзецца па двух напрамках – гінекалогія і УЗІ-дыягностыка. У нас Вы заўсёды зможаце разьлічваць на ўважлівы і чулы прыём. Сардэчна запрашаем у мэдычны цэнтр «Пангеямэдыкал».

  • 20

    Дзіцячая бібліятэка № 8

    Дзіцячая бібліятэка № 8 была адчынена ў верасні 1973 года. Знаходзілася яна ў жылым доме па вуліцы Кахоўскай. Гэта была звычайная 3-х пакаёвая кватэра, агульнаю плошчаю 55,65 кв. м. Калектыў быў невялікі – два чалавекі, але гэта не замінала якасна абслугоўваць чытачоў, праводзіць масавыя імпрэзы супольна са школамі і ўстановамі культуры. З 1979 года бібліятэка ўваходзіць у склад ГУ «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк горада Мінска». У 1985 годзе бібліятэка пераехала ў іншае памяшканне па вуліцы Э. Пашкевіч, 9/2, дзе знаходзіцца і сёння. Да паслуг чытачоў абанемент для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага веку, абанемент для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, філіял. Фонд бібліятэкі налічвае каля 40 тыс. дакументаў: мастацкая літаратура, літаратура па розных галінах ведаў, электронныя рэсурсы, перыядычныя выданні беларускіх і расійскіх выдавецтваў для розных узроставых груп. Бібліятэка з'яўляецца цэнтрам праўнай інфармацыі. Гісторыя бібліятэкі – гэта людзі, якія тут працуюць, іх розум і творчасць, гэта чытачы, іх удзел у жыцці бібліятэкі.

    •  
    •  
  • 21

    А-100. АЗС №1. Прыгарадная, 69

    Запраўка, мыйня аўтаматычная і самаабслугоўвання, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 22

    Еўраопт Prime

    На плошчы амаль у 5 тыс. кв.м. знайшлі сваё практычнае ўжыванне найноўшыя тэхналогіі гандлю і лепшае тэхналагічнае абсталяванне. Больш за тое, у новым гіпермаркеце Еўраопт Prime рэалізаваны найбольш крэатыўныя ідэі па арганізацыі гандлёвай прасторы. А персанал можа абслугоўваць пакупнікоў на трох мовах - беларускай, рускай і англійскай!

    •  
    •  
  • 23

    Прэміум Декор

    Асноўны напрамак дзейнасць - рознічны гандаль будаўнічымі матэрыяламі. У салоне прадстаўлены больш за тысячу ўзораў сучасных дэкаратыўна-аздобных матэрыялаў для інтэр'еру і фасада еўрапейскіх, амерыканскіх і беларускіх вытворцаў. Сярод іх можна адзначыць класічныя і сучасныя венецыянскія тынкоўкі, фасадная фарба ды інтэр"ерныя фарбы для любых паверхняў, матэрыялы для крэатыўных тэхнік, звязаныя з гэтым матэрыялы, прафесійны інструмент "Шторх" (Германія). Праграмы візуалізацыі і індывідуальны падбор матэрыялаў дазволяць знайсці найбольш прыдатныя інтэр'ерныя рашэння. Надзейным і даўгавечным зробіць дом інавацыйная карбонавая сістэма ўцяплення фасада. У салоне PREMIUM Decor можна выбраць таксама наліўныя палімерныя пакрыцця для падлогі. Салон дэкору "PREMIUM Decor" з'яўляецца афіцыйным дылерам кампаній Caparol, STORCH.

  • 24

    Майстэрня вітража Белы Глаss

    Вітраж і Мастацкае Шкло. Вытворчасць мастацкага вітража. Прапануем рэалізацыю новых ідэй у інтэр'еры, — вітраж адкрывае бясконцыя магчымасці для гэтага. Наша студыя дапаможа Вам ўвасобіць іх у жыццё. Мы вырабляем вітраж у разнастайных тэхніках. Над кожным вітражным праектам працуе каманда прафесіяналаў, ад дыпламаваных мастакоў, да майстроў вітража з больш чым 20 гадовым вопытам працы. Замаўляючы вітраж у мастацкай студыі Белы Глаss, Вы можаце быць упэўненыя ў высакакласным выніку працы.

  • 25

    Сярэдняя школа №56

    Сярэдняя школа №56 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год набіраюцца вучні у першы клас з беларускай моваю навучання.

    •  
    •  
  • 26

    Prastora.by

    «Беларуская Прастора» — інтэрнэт-крама беларускіх тавараў. Тут вы заўсёды можаце купіць кнігі, дыскі, сувэніры ды іншыя тавары, зробленыя беларусамі і для беларусаў. Вялікі выбар мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры, аўдыёкнігі, музычныя і відэа дыскі, паштоўкі ды шмат іншага, што можна замовіць на Беларускай Прасторы. Пашырайма Беларускую Прастору Разам!

    •  
    •  
  • 27

    А-100. АЗС №6. Харкаўская, 81

    Запраўка, газ, мыйня аўтаматычная, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 28

    ДЭПО

    У меню «ДЭПО» прадстаўлена больш за 30 відаў бліноў. Столькі не прапануе ніводная іншая ўстанова падобнага роду ў нашым горадзе. Ніводны знаток мінімалізму не пройдзе міма «ДЭПО». У кафэ пераважаюць белыя і чорныя колеры, драўляная мэбля, што надае непаўторны антураж. На адной са сцен намаляваны трамвай, які праводзіць паралель з вуліцай Кастрычніцкай, дзе знаходзіцца кафэ. Уладальнікі запэўніваюць, што стыль кафэ - сусветны трэнд, які толькі пачынае прыходзіць у Беларусь.

    •  
    •  
  • 29

    Добры Кут

    Кавярня і крама падарункаў і кветак. Правільная кава, хатняя гранола з міндалём, кэш'ю, мёдам, сушаным вінаградам, насеннем чыя. Салодкія ласункі, арэхі, сухафрукты, свежыя кветкі і букеты, падарункі і упакоўка, сувеніры, нататнікі, ручкі, кубкі, сшыткі, тэрмасы, ланчбоксы, манетніцы, цацкі і нават тапачкі, калекцыя паштовак. Проста шмат прыгажосці!

    •  
    •  
  • 30

    Пілігрымка

    Запрашаем Вас прыняць удзел у пілігрымках (паломніцтвах) і падарожжах да святых і гістарычных месцаў, што прыцягваюць людзей з розных куткоў усяго свету, выклікаюць захапленне і прыносяць духоўнае ўзбагачэнне. Вас чакаюць маршруты ў блізкае і далёкае замежжа. Вам прапануецца наведаць Кракаў і Чэнстахову (Польшча); Вострую браму ў Вільні (Літва); Рым i Ватыкан, Венецыю і Падую (Італія); сабор Св.Стэфана ў Вене (Аўстрыя); Прагу (Чэхія); Парыж, Люрд і Авіньён (Францыя), Фаціму (Партугалія); Іерусалім, Віфлiем, Мёртвае мора, здзейсніць абмыванне ў водах Іардана з блаславеннем (Ізраіль); наведаць Барселону, Санцьяга дэ Кампастэла (Іспанія); Лютар, Магдэбург, Браўншвэйг, Берлін, Кёльн (Германія); у вас ёсць магчымасць пабываць у Грэцыі і Балгарыі, убачыць і пакупацца ў Атлантычным акіяне і Міжземным моры i шмат іншага. Мы імкнемся браць пад увагу заўвагі і прапановы пілігрымаў, каб падарожжы заўсёды былі насычанымі, цікавымі і пакідалі прыемныя ўспаміны, прыносячы багаты духоўны плён. З намі можа падарожнічаць кожны, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці ці светапогляду, з адзіным жаданнем – адкрываць нанова свет і знаёміцца з новымі людзьмі. Бо кожны з нас з’яўляецца непаўторным дарам для іншага. Парафія Святога Язафата Кунцэвіча Віцебскай Епархіі Рымска-каталіцкай Царквы Рэспублікі Беларусь. Офiс ў Мiнску.

    •  
    •  
  • 31

    Індор

    Кафэ "Індор" — выдатнае месца для сямейнага адпачынку і рамантычных спатканняў. Інтэр'ер выкананы ў класічнай бэжава-карычневай колеравай гаме, без лішняга пафасу і якія адцягваюць увагу элементаў дэкору. Фонавая лаунжевая музыка стварае спакойны настрой і ўтульнае становішча з водарам улагоджанасці. У кафэ «Індор» вы ў поўнай меры акуняцеся ў атмасферу камфорту і нацешыцеся камунікаваннем у прыемнай кампаніі. Каб дакладна мець тут абслугоўванне па-беларуску, замаўляйце столік і ўзгадвайце што для вас гэта важна.

    •  
    •  
  • 32

    Цесляры

    Цесляры – гэта маладая амбітная каманда, гатовая дапамагчы Вам з усталёўкай любой убудаванай альбо корпуснай мэблі. Мы працуем з ДСП, любым відам МДФ, масівам дрэва, таксама супрацоўнічаем з вытворцамі фурнітур розных цанавых катэгорыяў. Цесляры вырабляюць мэблю ад звычайных тумбаў, сцелажоў да прадуманых кухняў, сучасных офісаў і маштабовых рэстарацыяў. Мы робім усё магчымае, каб прадставіць Вам найлепшыя ў горадзе цяслярскія паслугі.

    •  
    •  
  • 33

    Вядучы Андрэй Мяшкоў

    Вітаю Вас, шаноўныя сябры і сяброўкі! :) На сувязі беларускамоўны вядоўца Андрэй. Вашае Сьвята будзе на высокім узроўні: гарантую! 💥Прапаноўваю Вам вечар уражаньняў і забаваў!💥 ▶Прафэсыйна, стылёва, з пачуцьцём гумару й стылю! ▶Артыстызм дапамагае мне правесьці імпрэзу па разнастайным сцэнары і ўвайсьці ў патрэбны вобраз. ▶Харызма — тое, што мяне адрозьнівае ▶Драйв — мае другое «я»! ▶Умею быць сур'ёзным і сьмешным ▶Адказнасьць — гэта пра мяне 🎹Сынтез музыкі й слова: вядучы ды прафэсыйны эстрадны флейтыст - два ў адным! 🎷Флейтавы канцэрт заўжды будзе прыемным сюрпрызам на імпрэзе. Да сустрэчы, мае даражэнькія! ;)

  • 34

    Мова Нанова

    МОВА НАНОВА – бясплатныя курсы беларускай мовы. Існуюць са студзеня 2014 года. Запачаткаваныя ў Менску філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам. У лістападзе 2014 года курсы атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю як “Сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры “Мова Нанова”. Назва курсаў тлумачыцца проста. Многія беларусы кажуць, што беларуская – іх родная мова. Пры гэтым не зусім добра ці зусім нядобра ведаюць яе. Гэтае словазлучэнне “родная мова” вельмі часта ўводзіць у зман нас саміх. Час прызнацца, што нам пара вучыць беларускую мову нанова! Такія прыклады – калі народ адраджаў паўзабытую мову – ёсць у гісторыі, і яны натхняюць! Канцэпцыя курсаў – неакадэмічнае вывучэнне мовы. То бок, уся інфармацыя – лексіка і граматыка – падаецца праверанай і пісьменнай. Але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана. Прынцыповы момант: ніякай палітыкі на занятках, курсы па-за палітыкай. Кожныя заняткі маюць некалькі ўмоўных рубрык – Слоўнік, Граматыка, Цікавінкі ды г.д. Матэрыялы, выкладзеныя тут, простыя для разумення, вывучэння і навучання.

    •  
    •  
  • 35

    А-100. АЗС №12. Прытыцкага, 62в

    Запраўка, ёсць дызель, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 36

    А-100. АЗС №31. Акадэмічная, 34

    Запраўка, ёсць дызель, мыйня аўтаматычная, арэнда прычэпаў і ровараў, міні-кафэ, крама, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 37

    Смак Кейтэрынг

    Наша кампанія займаецца арганізацыяй прафесійнага выязнога рэстараннага абслугоўвання. Мы забяспечваем якаснай ежай нашых кліентаў у любой кропцы нашай краіны. У асартыменце нашых паслуг Вы знойдзеце ўсе віды і фарматы святочных мерапрыемстваў: ад кава-паўзы да арганізацыі вялікага свята “пад ключ”. У нас прадстаўлена большасць кухняў свету, а таксама наша, беларуская, кухня ў самых яе яркіх фарбах і спалучэннях. СМАК КЕЙТЭРЫНГ – СУЧАСНЫ КЕЙТЭРЫНГ У МIНСКУ И БЕЛАРУСІ У сваю чаргу, наша каманда возьмецца за арганізацыю самых нечаканых рашэнняў нашых заказчыкаў. Вялікі вопыт супрацоўнікаў нашай кампаніі ў сферы грамадскага харчавання, арганізацыі святочных мерапрыемстваў і матэрыяльна-тэхнічная база дазваляюць на высокім узроўні праводзіць мерапрыемствы абсалютна любога фармату і ўзроўню складанасці. ЧАМУ ВЫБІРАЮЦЬ НАС Нашы спецыялісты прапануюць самыя лепшыя і свежыя ідэі, а наш шэф-повар падрыхтуе для Вас індывідуальнае меню, якое не пакіне Вас абыякавымі! У спектр нашых паслуг уваходзяць: банкеты; фуршэты; барбекю; кава-брэйки; дастаўка абедаў і інш. Смак Кейтэрынг – гэта амбіцыёзны, працавіты і дружны калектыў. Мы будзем рады пазнаёміцца з Вамі і яшчэ больш пазнаёміць Вас з паняццем “кейтэрынг”, а таксама з беларускай кухняй і многімі іншымі кухнямі свету. ЗАКАЗАЦЬ КЕЙТЭРЫНГ Заказаўшы ў нас выязное рэстараннае абслугоўванне, Вы апыняцеся ў атмасферы цудоўнейшага свята, якое прынясе вялікае задавальненне і зэканоміць Ваш час, які Вы зможаце прысвяціць сваім родным і блізкім, не думаючы пра клопаты па арганізацыі свята. Мы ведаем, як арганізаваць смачнае харчаванне, не забываючы пра цэласнасць мерапрыемства і памнажаючы прыемныя эмоцыі ад яго! Цэны на наш сервіс таксама прыемна Вас парадуюць, таму што ў нас сабраны маладыя і энергічныя спецыялісты, якія з радасцю займаюцца сваёй любімай справай. Мы зробім Ваша свята незвычайным і ўнікальна смачным. А Вы ў той жа час убачыце іншы, больш сучасны, прафесійны і вясёлы бок у арганізацыі святочных мерапрыемстваў. Закажыце кейтэрынг “пад ключ” у нашай кампаніі – і мы абавязкова сустрэнемся з Вамі яшчэ)

  • 38

    Golden Kids Camp

    Паважанае спадарства! Рады прапанаваць вашай увазе білінгуальны ангельска-беларускі летнік для дзетак ад 8 да 17 год уключна. Узяўшы за ідэю еўрапейскую ўніверсітэцкую сістэму навучання, мы распрацавалі ўнікальны для Беларусі праэкт. Перш за ўсё, за аснову ўзялі ангельскую мову, на якой будзем выкладаць розныя дысцыпліны. Заняткі распрацаваны так, каб гэта было весела і цікава. Дзеткі ўдзельнічаюць ў займальных эксперыментах і цікавых семінарах\дэбатах. Прадметы выкладаюць студэнты-замежнікі па свайму профілю, а так сама беларускія выкладчыкі. Не забываем і пра граматыку. За мэту ставім сабе навучыць дзетак межнацыянальнаму дыялогу. Другая палова праэкту, не менш важная. Сучасная адукацыя выкідвае беларускаю мову па за межы жыцця вучня, вылучаючы ей усяго некалькі гадзін на тыдзень. Мы ў корне не згодны з гэтым становішчам. Наша мэта - прывіць любоў да роднай мовы і культуры, паказаць яе прыгажосць і значнасць валодання роднай мовай. Прадметы выкладаюць беларускія студэнты і аматары беларускай культуры і гісторыі. Мы выбудоўваем стасункі з вучнямі на роўных. На нашу думку, настаўнік перш за ўсё вінен стаць сябрам. Мы адкрыты для любых ідэй і пажаданняў. Вучні ў стане самастойна прапанаваць тэмы дадатковых заняткаў ці імпрэз. Ў якасці дадатка, робім заняткі на нямецкай мове. Выкладчыкі - носьбіты нямецкай мовы. І гэта яшчэ не ўсё! Спартыўныя гульні, творчыя вечарыны, танцы і спевы, і шмат іншых цікавостак! А у якасці справаздачы - фінальны канцэрт для бацькоў. Далучайцеся, будзе цікава!

    •  
    •  
  • 39

    Гімназія №4

    Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 4 г.Мінска” Адной з першых школ сталічнага мікрараёна “Кунцаўшчына” расчыніла дзверы сярэдняя школа № 198 з беларускай мовай навучання. Першым дырэктарам была прызначана Аляксеева Людміла Станіславаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Старонкі гісторыі: 1 снежня 1990 года - адкрыццё сярэдняй школы № 198. 1991 год – сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 198 перайменавана ў гімназію № 198. 1996 год - гімназія № 198 перайменавана ў Мінскую беларускую нацыянальную гімназію № 4. 1997 год - дырэктарам гімназіі № 4 прызначаны Бандарэнка Юрый Міхайлавіч. 2008 год – педагагічны калектыў гімназіі прайшоў акрэдытацыю. 2010 год – установа адукацыі перайменавана ў ДУА “Гімназія № 4 г.Мінска”. 2014 год – педагагічны калектыў гімназіі прайшоў акрэдытацыю. 2016 год - дырэктарам гімназіі прызначаны Андрэй Міхайлавіч Гоцман. За 26 гадоў існавання пройдзены вялікі шлях у развіцці культурна-адукацыйнай прасторы гімназіі. Гартаючы старонкі гістарычнага календара, прыходзіш да высновы, што на сённяшні дзень гімназія № 4 займае лідыруючыя пазіцыі ў Фрунзенскім раёне и г.Мінску. Адметнай рысай гімназіі з’яўляецца выкладанне ўсіх прадметаў на беларускай мове. З 1 класа вывучаецца англійская мова. Разам з тым, вучням прадастаўляецца магчымасць дадаткова вывучаць нямецкую, французскую, чэшскую, польскую як другую замежную. На трэцяй ступені навучання ажыццяўляецца дыферэнцыяцыя па фізіка-матэматычным, філалагічным (беларуская мова і літаратура і замежная [англійская] мова) профілях.

    •  
    •  
  • 40

    Клуб Шахматны дом

    Шахматны дом – гэта школа шахмат і шашак, а таксама клуб як для юных, так і для дарослых аматараў шахмат. Нашая мэта – аб’яднаць усе ўзросты пад адным дахам нашага дома. Напрамкі працы клуба: Заняткі для дзяцей. Навучанне дзяцей шахматам з 3 год і старэйшых і шашкам з 5 год і старэйшых - з нуля і да прафесійнага ўзроўню. Заняткі і гульнявы час для дарослых. Першы ў Менску клуб для дарослых, дзе можна паглыбіць свае шахматныя веды ці проста выдатна бавіць час за любімай гульнёй. Правядзенне турніраў. Аматарскія шахматныя турніры для гульцоў рознага ўзроўня падрыхтоўкі. Бліц, хуткія шахматы, класіка. Рэгулярныя прафесійныя турніры для шахматыстаў-спартоўцаў усіх узростаў. Набор у навучальныя групы адкрыты ўвесь год, прыйсці пагуляць можна штодзённа, турніры - кожныя выходныя, а часам і па працоўных вечарох.

    •  
    •  
  • 41

    Your Private tour with us Elena&Nataly

    Прыватныя гiды у Беларусi, Гiшпанii, Эквадоры. Арганізацыя індывідуальных экскурсійных тураў, пераклад. Вітаем вас на старонцы нашага турыстычнага праекта. Мы энтузіасты і любім сваю справу! З задавальненнем праводзім прыватныя, падабраныя менавіта пад дакладныя жаданні экскурсіі і проста дзелімся карыснай інфармацыяй. Да нас заўсёды можна звярнуцца па дапамогу. Готовыя накіравацца ў цікавую вандроўку? Адным з нашых пунктаў прызначэння з'яўляецца Беларусь! Тут вы адкрыеце для сябе сучасны і дынамічны Мінск. Сталіца ганарыцца сваімі шматлікімі помнікамі гісторыі, музеямі і прыгожымі паркамі. Зусім побач з галоўным горадам краіны можна наведаць замкі, адчуць сябе жыхарамі іншай эпохі. А этнаграфічныя музеі народных рамёстваў даюць выдатную магчымасць вывучыць наш побыт, звычаі і культуру. Асаблівым накірункам нашага праекту з'яўляецца Эквадор! Гэта незабыўная прыгода ў цэнтр свету - у самае сэрца экватару. Вы пабываеце ў Кіто, горадзе кантрастаў, пабачыце горы, трапічныя лясы, акеан і ашэламляльныя вулканы! Абавязков наведаеце дагэтуль існуючыя плямёны і пазнаёміцеся з шаманамі. Таксама, мы арганізуем асаблівы адпачынак на ўзбярэжжы Іспаніі. Апроч выдатнай кухні, цёплага сярэдзіземнага мора і бясконцай сіесты, ёсць унікальная магчымасць займацца ёгай, рабіць роварапакатушкі і вывучаць іспанскую мову. Увогулі, сумяшчаць прыемнае з карысным. Мы вельмі любім тое, што мы робім! Мы стала ўдасканальваемся, праходзім курсы і наведваем семінары. Робім усё дзеля таго, каб ваш адпачынак быў не проста шэраговым і не проста адзнакаю на мапе, а быў як маленькае жыццё - поўным чагосці яскравага і незабыўнага. Наш праект накіраваны не толькі на аказанне турыстычных паслуг, але мы аказваем інфармацыйную падтрымку. Усё што ведаем - распавядзем і дапаможам дапамагчы з перакладам (англійская і іспанская мовы). Таксама наш асабісты фатограф заўсёды гатовы быць разам з вамі і вам не прйдзецца задумвацца над лепшай пастановаю кадра і святла, усё будзе зроблена за вас і вы не застанецеся па-за кадрам. Як вы ўжо зразумелі, усе дарогі вядуць да нас! Мы радыя быць вам карыснымі і дорыць незабыўныя падарожжы!

    •  
    •  
  • 42

    Сярэдняя школа №60

    У 1992 г. СШ №60 г. Мінска атрымала статус беларускамоўнай. 3 1993 г. існуе дамова аб супрацоўніцтве паміж СШ № 60 і БДУІіР (фізіка-матэматычны профіль). У 1994 г. заключана дамова аб супрацоўніцтве з БДПУ імя М.Танка (філалагічны профіль). 3 1999 года у СШ № 60 пачаў працаваць агульнаэстэтычны кірунак. На сенняшні момант у школе пленна працуюць музычная накіраванасць, шматлікія гурткі, клубы, музей, творчыя і грамадскія аб'яднанні.

    •  
    •  
  • 43

    Гімназія №14

    Місія Дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 14 г. Мінска" - стварэнне якаснага адукацыйнага асяроддзя для развіцця індывідуальных здольнасцей навучэнцаў. Гімназія №14 г. Мінска – гэта 557 навучэнцаў: І ступень – 267 навучэнцаў ІІ ступень – 233 навучэнцы ІІІ ступень – 57 навучэнцаў 24 класы 6 груп падоўжанага дня Асаблівасці профільнай адукацыі: Фізіка-матэматычны профіль (Х клас, 1 група - 7 навучэнцаў) Філалагічны профіль (беларуская мова і англійская мова) (Х клас, 2 група - 13 навучэнцаў) Хіміка-біялагічны профіль (Х клас, 3 група - 7 навучэнцаў) Фізіка-матэматычны профіль (ХІ клас, 1 група - 9 навучэнцаў) Філалагічны профіль (беларуская мова і англійская мова) (ХІ клас, 2 група - 21 навучэнец) Вывучэнне англійскай мовы з I класа. Вывучэнне карэйскай мовы на занятках па інтарэсах. Заняткі па плаванні на ўроках фізічнай культуры і здароўя, факультатыўных занятках. Гімназія прапануе навучэнцам: - прадметныя факультатыўныя заняткі - факультатыўныя заняткі музычнай і мастацкай накіраванасці - аб'яднанні па інтарэсах - спартыўныя секцыі

    •  
    •  
  • 44

    А-100. АЗС №8. Бараўлянскі сельсавет

    Аўтаматычная, ёсць дызель. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 45

    Аўстэрыя Уршуля

    Невялікая ўтульная кавярня з цёплай атмасферай, прыязным персаналам і камфортнымі венскімі крэсламі. "Аўстэрыя" знаходзіцца ў самым цэнтры горада, у галоўным будынку Купалаўскага тэатра, заходзіць можна ў любы час дня (з 11-й да 23-яй) кожны дзень тыдня. А з 11-ай да 16-ай штодня мы радыя прапанаваць Вам бізнэс-ланчы. Таксама ў кавярні ёсць бар і летняя тэраса з відам на Аляксандраўскі сквер і славуты мінскі фантан, летам там можна будзе пасядзець з філіжанкай кавы ці куфлем добрага піва. А пакуль шчыра запрашаем у саму аўстэрыю перад спектаклем ці пасля яго. Мы радыя бачыць гасцей перад спектаклем ці пасля. У разнастайным меню прадстаўлены стравы еўрапейскай кухні і знакамітай кухні Радзівілаў. Кавярня мае магчымасць правядзення банкетаў, карпаратыўных імпрэзаў, юбілеяў, вяселляў і г.д. у камернай абстаноўцы — зала разлічаная на 70 месцаў, фуршэты – да 300 месцаў. Уваход з боку Аляксандраўскага сквера.

    •  
    •  
  • 46

    Сярэдняя школа №168

    Сярэдняя школа №168 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год набіраюцца вучні у першы клас з беларускай моваю навучання.

    •  
    •  
  • 47

    Шпаркія вілкі

    Дастаўка ежы, кавярня і кэйтарынг. Шпаркія вілкi — здаровая хатняя ежа ў лепшых традыцыях беларускай нацыянальнай кухні. Каронная страва — традыцыйная беларуская бульбяная бабка. Прадукты галоўным чынам фермерскія, іх гадавалі без узмацняльнікаў росту і розных дабавак. Асаблiвасць кухнi — тушэнне, запяканне ў гліняных гаршчэчках i дастаўка пакупнiку.З аднаго боку, гэта арыгінальна, а з іншага — лепш захоўваецца цяпло.Апроч смачнай ежы заказчыку застаецца невялікі сувенір — керамічны гаршчок.

    •  
    •  
  • 48

    НВК "Тэхналогія"

    Навукова-вытворчы кааператыў “Тэхналогія” заснаваны ў 1988 годзе. Асноўныя кірункі дзейнасці – кнігавыданне (навуковыя, навукова-папулярныя, даведкавыя, літаратурна-мастацкія ды іншыя выданні на мовах свету) і паліграфічная дзейнасць (выпуск кніг, брашур, бланкаў, візітовак, буклетаў, праспектаў, календароў ды інш.). Фірмовы знак “Тэхналогіі” створаны на аснове старадаўняй гравюры “Крылаты цмок” (з трактата беларускага навукоўца XVII стагоддзя Казіміра Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна з якіх – канструкцыя шматступеневай ракеты). Выкарыстанне гэтай гравюры нашай кампаніяй сімвалізуе пераемнасць традыцый нацыянальнай навукі, вытворчасці і беларускага кнігавыдання.

  • 49

    А-100. АЗС №19. Брыкета, 23

    Запраўка, мыйня аўтаматычная і самаабслугоўвання, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  
  • 50

    А-100. АЗС №25. Сеніца

    Запраўка, дызель, мыйня аўтаматычная і самаабслугоўвання, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

    •  
    •  

А яшчэ ў выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў
+ агучаныя размоўнікі!